Знайсці
02.09.2023 / 11:3825РусŁacБел

«Сколько можно совершать ошибки, товарищи?» Бондарава знайшла новага ворага — васілёк

Вольга Бондарава, вядомая сваёй няспыннай барацьбой з беларушчынай, гэтым разам звярнула ўвагу на валошкі, якія беларусы лічаць адным са сваіх сімвалаў. Бондарава вырашыла, што гэта «нацысцкі сімвал». І знайшла яму замену.

Фотаздымак, які засмуціў Вольгу Бондараву

«Таварышы, я разумею, ад БЧБ ва ўсіх пасля 2020-га пякотка, і хочацца і выказаць любоў да Беларусі, і прадэманстраваць якую-ніякую «асаблівасць».

Але навошта, скажыце вы мне, калі ласка, кожны раз наступаць на нацысцкія граблі?

Не БЧБ — дык васілёк.

Якія былі сімвалы ў беларускіх нацыстаў пад Гітлерам? БЧБ і васілёк.

Ну няўжо нельга хоць на імгненне ўключыць галаву і зазірнуць углыб гісторыі, хоць бы пры выбары сімволікі? Гэта так складана — не танцаваць на граблях?

Не спрачаюся, васілёк — прыгожая кветка. Але колькі можна рабіць памылкі, таварышы?» — абураецца Бондарава.

І знаходзіць альтэрнатывы, як можна «выказаць любоў да Беларусі і прадэманстраваць якую-ніякую «асаблівасць».

Гэта «каласы, серп і молат».

«Не? Кляты «савок» папулярызаваць нельга? А рэйх, значыць, не так стромна?! Усім розуму», — зычыць усім Бондарава.

Дарэчы, раней адзенне з валошкамі надзяваў і Аляксандр Лукашэнка. 

Чытайце таксама:

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Мастачцы Жыгімонт прымроіліся «сатанізм» і «хахляцкі трызуб» у зусім нечаканым месцы

Вольга Бондарава патрабуе закрыць фэнтэзі-сядзібу «Літоўка» каля Навагрудка

Інфаказачка Бондарава накінулася на вытворцу калгот і шкарпэтак — «парушае Канстытуцыю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
134
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
35
0
Ненавижу/адказаць/
02.09.2023
Гэта тая &@€ зза якой загінуў Алесь?
0
Рэальна невераятны/адказаць/
03.09.2023
Вероятный, смяротная хвароба беларусаў - комплекс уласнай непаўнавартасці. Гэты комплекс прымушае зайздросціць, даказваць сваю вышэйшасць,для чаго зазвычай іншым людзям робяцца паскудства словам ці ўчынкам. Бондарава, Вероятный ці недаразвіты амонавец з глухой вёскі абсалютна роўныя па сваіх матывах чалавечых каштоўнасцях і паводзінах. Адрозныя толькі тым, каму якую волю далі.
0
Рэальна невераятны/адказаць/
03.09.2023
Вероятный, ты альбо сапраўды тупіш, альбо правакатар. Усім даўно зразумела, што масавы рух пачаўся ў пратэста супроць злачынства на выбарах, супроць калгаснай інтэграцыі, супроць сссраўскай багны, у якрй патанае дзяржава. Іншымі словамі менавіта ў "TUTэйшасці" шырокіх народных масаў. Гэта першая асэнсаваная прыступка да сваёй нацыянальнай дзяржавы. А ты скачаш па каментах, як чорцік ў табакеркі" : "рускамірныя", "рускагаловыя" ды з іншымі абразамі, да людзей чапляешся з абразамі.. Пустое мелеш. Толькі беларускую мову ганьбіш сваім нездаровы цыркам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930