Знайсці
27.08.2023 / 14:414РусŁacБел

Паліна Шарэнда-Панасюк, пратэстуючы супраць бясконцых здзекаў, абвясціла галадоўку

23 жніўня палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку, піша «Вясна». Яна цалкам адмовілася ад ежы. Гэта яе пратэст супраць тых жудасных умоў, якія стварыла для Паліны адміністрацыя ІЧУ Рэчыцкага РАУС.

Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў камеру-адзіночку з поўнай антысанітарыяй і з насякомымі.

У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой.

Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах «шконкі», бо ёй не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадач.

Таксама стала вядома, што ў рэчыцкім ІЧУ ў Паліны прайшлі апошнія следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На будучым тыдні справу перададуць у пракуратуру, а затым у суд Рэчыцкага раёна.

Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14
с особым цинизмом/адказаць/
27.08.2023
а муж ее из солидарности тоже может голодовку объявил?
0
Ідзе дожч, ноч/адказаць/
27.08.2023
Все правильно и, к несчастию, пока голодовку не объявишь администрация этого концлагеря тебя за человека считать не будет. Вместе с ней хорошо бы и всем белорусам солидарно объявить голодовку. Тогда и в администрации гетто возможно по другому станут относиться к отправленным в концлагерь.
0
Краіна кантрастаў/адказаць/
27.08.2023
Не ўпершыню адчуваю, што стужка навін пабудаваная на кантрасце. Дзве жанчыны з Брэста - спадарыня Паліна і Барбі на бумеры. Ці паўдзельнічала апошняя хаця б данатам у барацьбе супраць дыктатуры? Ці ўсім задаволеная, а бізнес мужа пад надзейным дахам? Не судзіце, ды не судзімыя будзеце, канешне. Але на фоне трагедыі жанчыны, якую разлучылі з сям'ёй і катуюць за кратамі, ад гэтага ружовага кічу і дольчэ віты цягне на ваніты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера