Знайсці
25.08.2023 / 22:101РусŁacБел

Памёр Георгій Марчук

23 жніўня памёр пісьменнік, драматург і сцэнарыст Георгій Марчук, паведаміла газета «Звязда». Яму было 76 гадоў.

Будучы пісьменнік нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў горадзе Давыд-Гарадок у сям'і шаўца. Пасля школы Марчук працаваў у мясцовым клубе, а пасля — у Столінскім раённым клубе. Акрамя таго, ён займаў пасады кіраўніка драматычнага гуртка.

Марчук завочна скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «тэатразнаўства». З 1969 года ён працаваў асістэнтам рэжысёра на кінастудыі «Беларусьфільм», а з 1980-га стаў рэжысёрам «Беларусьфільма».

Георгій Марчук — аўтар васьмі раманаў («Крык на хутары», «Вочы i сон» і іншых), 50 п'ес, а таксама кнігі казак для дзяцей. Яго творы перакладаліся на рускую, літоўскую, англійскую, украінскую, а таксама польскую, казахскую і македонскую мовы.

За мастацкі фільм «Кветкі правінцыі», зняты па сцэнарыі Марчука, ён атрымаў званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Акрамя таго, Марчук з'яўляецца аўтарам сцэнара і да некаторых іншых фільмаў — «Ліст Феліні», «Яблык Месяца». Таксама ён быў адным з суаўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага».

Чытайце таксама:

Памёр бізнэсовец і мецэнат Сяргей Зылькоў. Ён падтрымліваў беларускія ініцыятывы

Памёр Віктар Карамазаў

Памёр святар Веслаў Дамброўскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
28
Абуральна
3
0
Лявон/адказаць/
26.08.2023
Царства нябеснае. Дзякуй, спадар, за працу на карысьць Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930