Знайсці
24.08.2023 / 15:1163РусŁacБел

Дзяржбяспека Літвы апублікавала сваю ацэнку ліцвінізму і рызыкі, з ім звязанай

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы адрэагаваў на выказванні некаторых літоўскіх палітыкаў адносна небяспекі беларускага «ліцвінізму». Дэпартамент адмыслова апублікаваў свой аналіз на гэты конт. 

«Ліцвінізм — гэта радыкальнае адгалінаванне беларускага нацыяналізму, адным з асноўных ідэалагічных палажэнняў якога з'яўляецца адмаўленне балцкага паходжання Вялікага Княства Літоўскага і княскіх дынастый, што ім кіравалі, а таксама аспрэчванне прыналежнасці вялікай часткі тэрыторыі Літоўскай Рэспубліцы, уключаючы сталіцу Вільню.

Прыхільнікі ліцвінізму выказваюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі і да іншых дзяржаў, што мяжуюць з Беларуссю.

Ліцвіністы маюць адмоўнае стаўленне да маскоўскага і мінскага кіроўных рэжымаў і адпрэчваюць іх афіцыйны гістарычны наратыў, у якім сцвярджаецца, што рускія і беларусы — гэта «адзін народ». Праз такую пазіцыю найактыўнейшыя прыхільнікі гэтай ідэалогіі зазнаюць рэпрэсіі мінскага рэжыму і нярэдка бываюць змушаныя ўцякаць у дзяржавы Еўрапейскага саюза, сярод якіх і Літва, дзе яны ўтвараюць частку актыўнай апазіцыі.

Ідэалагічная канфрантацыя паміж літоўцамі і тымі, на каго паўплывала ідэалогія ліцвінізму, на беларускіх нішавых, прысвечаных гісторыі інтэрнэт-рэсурсах працягваецца ўжо больш як два дзесяцігоддзі.

Не заўважаецца, каб у апошнія месяцы распаўсюд ідэалагічных палажэнняў ліцвінізму павялічваўся значна, але некаторыя выкліканыя прыхільнікамі ідэалогіі інцыдэнты ці выказванні ў сацыяльных сетках выклікалі рэзананс у інфармацыйнай прасторы Літвы і заахвоцілі дыскусіі пра рызыку, звязаную з дзейнасцю такога характару.

Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, дзейнасць прыхільнікаў ідэалогіі ліцвінізму на гэты момант не ўяўляе рэальнай небяспекі суверэнітэту Літоўскай Рэспублікі, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнаму адзінству, але ідэалагічныя палажэнні, якія яны пашыраюць, могуць павялічваць міжэтнічнае напружанне ў дзяржаве і актывізуюць адмоўнае стаўленне да [Літоўскай] дзяржавы і ў лаяльнай часткі супольнасці беларусаў у Літве.

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі збірае інфармацыю пра пагрозы і фактары рызыкі, звязаныя з новай дыяспарай беларускіх мігрантаў, і ва ўстаноўленым законамі парадку перадае яе заканадаўцам.

Таксама дэпартамент падае рэкамендацыі дзяржаўным інстытуцыям наконт нявыдачы або скасавання дазволаў на пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы асобам, што выклікаюць пагрозу бяспецы дзяржавы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі. 

Чытайце таксама:

Літоўская міністарка заступілася за беларусаў: Не варта гнаць іх з краіны

Шляхта ВКЛ паміж русінствам і польскасцю

Літвіны ці русіны? Кім былі продкі беларусаў

«Як зразумець беларуса, калі ён такі складаны». Гутарка з аўтарам першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
61
Ха-ха
20
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
15
0
Старобілорус/адказаць/
25.08.2023
Корч, Мало хто віядае але опречь слоў Літвін і Літовец теж істнуе слово Літоўнік якое выводе се з самоназвы усходніх ятвягоў Леітаўнікас (аналокгічне Бараноўскі - Баранаўскас). Што тікаве, суффікс -нік ні істнуе ў балтыцкіх мовах, што наводе на подозренне о тым што ятвягі стягнулі се слово од міястных славян.
25.08.2023
Няўжо ўсё настолькі дрэнна і вы так залежыце ад літоўскага боку, што нават каментары баіцеся публікаваць? А як жа дэмакратыя і плюралізм думак? Навошта вы ўпадабляецеся тым, з кім намагаецеся змагацца? Падумайце на гэтым, бастыён ;)
0
Прыдумалі праблему і носяцца з ёй /адказаць/
25.08.2023
Ай, дурата нейкая. Літоўцы прыдумалі сабе праблему і носяцца з ёй як з пісанай торбай. Нікому ў Беларусі ваша Літва не патрэбная. Што за лухта пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі беларусаў. Нам сваёй тэрыторыі хапае. Лепш бы літоўскі ўрад думаў, як вярнуць мільён сваіх суайчыннікаў, якія збеглі за мяжу. Вось гэта - рэальная праблема Літвы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера