Знайсці
24.08.2023 / 13:151РусŁacБел

«Здзекам не бачна канца». Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў рэчыцкім ізалятары

Туды Паліну этапавалі для правядзення загадкавых «следчых дзеянняў», напісаў у фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: фэйсбук Андрэя Шарэнды

«Паліна ўрэшце знайшлася ў ІЧУ горада Рэчыца, што знаходзіцца ў Гомельскай вобласці. Туды Паліну этапавалі для правядзення загадкавых «следчых дзеянняў».

Хутчэй за ўсё, новая крымінальная справа супраць Паліны нарэшце скончаная, і Паліну будуць спрабаваць з ёй азнаёміць. Пасля гэтага Паліну, імаверна, зноў этапуюць у СІЗА №3 г. Гомеля да суда», — напісаў ён.

Андрэй Шарэнда дадаў, што ў рэчыцкім ІЧУ яму паведамілі, што Паліна ў іх знаходзіцца на «спецыяльным рэжыме», таму перадачы і пасылкі ёй забароненыя.

«Здзекам з Паліны не бачна канца…» — напісаў Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мела выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА

Сваякі просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк 

Паліна Шарэнда-Панасюк за два з паловай гады зняволення страціла 18 кілаграмаў вагі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
22
1
Чаркашкварка/адказаць/
24.08.2023
У Рэчыцкiм канцлагеры карацей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930