Знайсці
23.08.2023 / 09:304РусŁacБел

«Гэта маштабны ўсебеларускі праект дзяржаўнага значэння». Студэнты БДУ папрацавалі на ўпарадкаванні «Лініі Сталіна»

Студэнты БДУ ўпарадкавалі тэрыторыю гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Агульнаўніверсітэцкая валанцёрская акцыя прайшла 22 жніўня з удзелам прадстаўнікоў студэнцкага актыву БРСМ і першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ, цэнтра валанцёрскай дзейнасці, а таксама кіраўніцтва і супрацоўнікаў ВНУ, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Фота: прэс-служба БДУ

Падтрымаў студэнцкую ініцыятыву рэктар БДУ Андрэй Кароль. Ён адзначыў асаблівую важнасць гэтага мерапрыемства. «Лінія Сталіна» — гэта маштабны ўсебеларускі праект дзяржаўнага значэння. Для захавання комплексу неацэнным будзе ўдзел у такіх акцыях нашай моладзі, ды і ўсіх неабыякавых беларусаў. Упэўнены, што нашы хлопцы і дзяўчаты сёння таксама ўнеслі пэўны ўклад ва ўпарадкаванне і падтрымку комплексу», — распавёў рэктар.

«Далучаючы моладзь да такіх ініцыятыў, мы ствараем умовы, дзе яна можа далучыцца да гісторыі, прапусціць яе трагічныя старонкі праз сябе і такім чынам выказаць падзяку загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны», — падзяліўся Андрэй Кароль.

Усяго ўдзельнікамі мерапрыемства стала каля 50 студэнтаў з усіх факультэтаў БДУ. Валанцёры прыбралі тэрыторыю комплексу, ачысцілі ад травы і смецця дарожкі, адрамантавалі частку сцен акопаў і інш.

Таксама ў рамках працоўнага дня адбыўся тэматычны абед з салдацкай кашай і размовы ў нефармальнай абстаноўцы. Андрэй Кароль адказаў на пытанні студэнтаў аб развіцці моладзевых арганізацый, у прыватнасці, размова ішла пра БРСМ і падтрымку яго новых праектаў.

Акрамя таго, для ўдзельнікаў мерапрыемства па навядзенні парадку правялі аглядную экскурсію па гісторыка-культурным комплексе.

Чытайце таксама:

Ігар Луцкі расказаў моладзі, у чым шчасце Беларусі

Актывістка БРСМ узначаліла скандальную гомельскую раёнку. Шлях ад пачаткоўца да кіраўніцы заняў крыху больш за год

«Маглі падаць спісам 400 чалавек, а рэальна ў студатрадах працавала 100—150»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Железный Дровосек /адказаць/
23.08.2023
В ж**у себе засуньте этот всебссровский проект. Там ему самое место.
0
Ёсік/адказаць/
23.08.2023
Вышэйшую адукацыю сапсавалі даўно, калі пачалі ў дзяржаўных ВНУ за вялікія грошы дыпломы даваць. Зараз нармалёваму маладому чалавеку няма сэнсу паступаць туды, бо іх ператварылі ў інструмент прапаганды. Калі хочаш, каб глузды не пашкодзілі, не ідзі. Якая, на хрэн, лінія сталіна? Не было гэтага нічога, лукашовыя мроі. За наведваньне гэтага балаган людзі плоцяць грошы, дык няхай метла і ягоныя сябрукі прыбіраюць там. Усё на дармаўшчыну, толькі прыгонная праца. А яшчэ пяюць пра паноў, на якіх, як быццам, за тка працавалі беларусы. Толькі пры лукашэнку зьдзекваюцца з настаўнікаў, урачоў, навучэнцаў, прымушаючы іх працаваць за дарма.
0
РукаТвар/адказаць/
23.08.2023
рабы/халуі/манкурты папрацавалі на лініі ката, які знішчыў сотні тысяч беларусаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930