Знайсці
21.08.2023 / 09:259РусŁacБел

«Сабралася і паехала». Дзяўчына з Кобрына рванула на апошні сеанс «Барбі» ў Белай Падляшскай. Ролік з яе прыгодамі вірусіцца ў тыктоку

Жыхарка Кобрына раптам вырашыла паехаць на апошні сеанс «Барбі», які ішоў у Белай Падляшскай. Чаму там? Бо гэта, тлумачыць яна, найбліжэйшы горад замежжа, дзе ішоў паказ.

Скрын відэа

У 5:55 ранкам яна выехала з Кобрына. Квіток на фільм быў на 12:20. Дзяўчына спадзявалася прайсці мяжу да гэтага часу.

З Кобрына яна дабралася да Брэста. З Брэста — рэйсавым аўтобусам. Але яе аўтобус на мяжы, кажа дзяўчына, быў дванаццатым. Яна мяркуе, што ў ім ёй бы прыйшлося стаяць суткі на мяжы і наогул не паспець на паказ. Таму яна перасела ў аўтобус, які стаяў трэцім.

Праблема была ў тым, што трэці аўтобус ішоў у Варшаву, а не ў Белую Падляшскую. Таму дзяўчыну высадзілі на трасе каля ўезда ў горад.

@hani__i самая лютая новость в конце! #travel#barbie♬ оригинальный звук - Apple story

Хаця на мяжы вандроўніца прастаяла сем гадзін, яна паспела на сеанс на 2:55.

Але пры гэтым яна спазнілася на аўтобус Белая Падляшская — Брэст і вымушана была шукаць гатэль.

Але з гатэлем было няпроста. Аднамесных нумароў у горадзе не было. Яна кажа, што кружыла па горадзе доўга, ёй адмовіла 4 гатэлі. Гаворыць, ёй пашчасціла, і яна знайшла адзін апошні нумар аднамесны. Але вельмі стамілася.

А 8:30 наступнага дня яна паехала на Брэст. Праз тры гадзіны была дома.

І там яна даведалася «добрую навіну»: «Барбі» пакажуць у Беларусі.

«Навошта я ездзіла? За падарожжам і эмоцыямі. Ні ў якім разе не шкадую», — рэзюмуе дзяўчына.

Чытайце таксама: 

Пранкер паказваў расейцам сцяг Беларусі і прасіў здагадацца, чый ён — адказы самыя нечаканыя

Чым цяпер займаюцца браты-тыктокеры, якіх затрымліваў ГУБАЗіК

«Я атрымліваю камфорт ад таго, што проста катаюся». Гродзенская моталэдзі расказала, як асвоіла круты японскі байк

«Не трэба нічога баяцца, давайце рухацца наперад». Блогерка з Асіповічаў расказвае ў тыктоку, як пад 50 гадоў рэзка змяніла жыццё і стала дальнабойніцай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Дзямід/адказаць/
21.08.2023
Непонятно , тлумачу. Інфантыльнасць у выбары фільму і ў гатоўнасці зрабіць так шмат каб паглядзець такое нічога не вартае гаўно.
0
Дениска/адказаць/
21.08.2023
классное приключение
08.09.2023
История интересная, но её видео смотреть невозможно.  По-моему, каждую секунду-вторую сменяется кадр.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031