Знайсці
21.08.2023 / 07:4817РусŁacБел

«Час лятаць на сваіх». Пархомчык заявіў, што Беларусь рыхтуецца выпускаць свае самалёты

Самалёт беларускай вытворчасці — гэта рэальна, сказаў на АНТ намеснік прэмʼер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык.

Скрын відэа

«Мы плануем вырабляць у сябе лёгкі 12-мясцовы самалёт ЛМС-401, набыць для гэтага ўсе кампетэнцыі. Знаходзімся на этапе распрацоўкі доследна-канструктарскіх работ — нашы спецыялісты будуць распрацоўваць, а потым ужо вырабляць. Спатрэбіцца ўдзел Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі нумар 407 і 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода ў Баранавічах», — сказаў ён.

Паводле Пархомчыка, для гэтага спатрэбіцца будаўніцтва дадатковых вытворчых магутнасцяў у частцы механаапрацоўкі, у частцы будаўніцтва корпуса для зборкі даных самалётаў.

«Часу ў нас абсалютна няма, гэта трэба рабіць хутка, аператыўна», — сказаў ён.

«Тэма абсалютна патрэбная, гэта новы вектар развіцця, хопіць нешта рамантаваць, час лятаць на сваіх самалётах», — лічыць Пархомчык.

Віцэ-прэмʼер дадаў, што цяпер у Беларусі рэалізуецца 17 інвестыцыйных праектаў на 127 млрд расійскіх рублёў. Дадаткова на ўзгадненні знаходзяцца 12 праектаў на 37 мільярдаў рублёў.

Раней пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заявіў, што ў Беларусі ўжо пачалі рэалізацыю праекта сумеснага беларуска-расійскага самалёта. «Пакуль два нашы прадпрыемствы будуць удзельнічаць як кааператары, пастаўшчыкі камплектуючых у расійскіх праектах, гэта ў асноўным МС-21 і Superjet», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

На борце аднаго з самалётаў «Белавія» адбылася разгерметызацыя

«Белавія» прадала адзін са сваіх «Боінгаў»

Круты заявіў, што ўжо пачалі рэалізацыю праекта сумеснага беларуска-расійскага самалёта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
21.08.2023
Часу няма, патрэбна хутчэй. І так паўсюль у лукашэнкаўскай сістэме - Хутка вырашыць пытаньне са школамі; дзе тэтра-пакі пад малако; чаму пясках няма і гд? Чытаў, што Луна-25 не гатовая была, але трэба было Індыю апярэдзіць і чмокнуць пуціна ніжэй сьпіны. З паперы навУчыцеся рабіць самалёты, бо калі Эмбраер трапіць пад санкцыі, будзеце з Дзяржынскай гары на ўзьлёт выходзіць. Грамадзяне, уся срачышча ў жыцьці беларусаў ад аднаго псіхічна хворага дырэктара саўгаса, які вырашыў, што яго Бог пацалаваў у патыліцу, таму зьдзеквацца з людзей ён павінен да свайго скону.
0
кісё/адказаць/
21.08.2023
часу няма..
адчуваюць, што нядоўга ім засталося?
0
Чугуний/адказаць/
23.09.2023
і-кар, мраморная говядина, автомобиль, самолет. Хм… по закону математической дедукции с самолетом будет тоже самое что и с говядиной
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031