Знайсці
17.08.2023 / 13:005РусŁacБел

Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску

Тэлеграм дзяржаўнай беларускамоўнай газеты «Культура» з нядаўняга часу стаў двухмоўным. Цяпер пасты ў ім дублююцца на рускую, чаго раней ніколі не назіралася. Гэты змены ў палітыцы выдання звязваюць з прыходам на пасаду дырэктара ўстановы «Культура і мастацтва» новага кіраўніка — Наталлі Кузняцовай, заўважыў Reform.by.

Наталля Кузняцова — у мінулым выконвала абавязкі начальніцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама. Яна замяніла на пасадзе менеджара Віктара Дулевіча, які, у сваю чаргу, быў прызначаны дырэктарам рэдакцыйна-выдавецкай установы толькі ў 2020 годзе.

Дулевіч за час свайго кіравання запомніўся істотным «скарачэннем» штату часопіса «Мастацтва» — супрацоўнікам не працягнулі кантракты; «дасталася» і «Культуры». Але ў нядаўнім інтэрв’ю газеце «ЛіМ» экс-дырэктар установы падымаў пытанне пра ўзбуйненне выдання — у прыватнасці, павелічэнне колькасці палос у газеце «Культура» з 16 да 28. Менеджар дзяліўся планамі, аднак ужо ў наступным месяцы яму не працягнулі кантракта.

З чым звязаныя змены? Адказ можна знайсці ў своеасаблівым наказе новаму кіраўніку ад міністра культуры Анатоля Маркевіча, які той агучыў падчас знаёмства Наталлі Кузняцовай з калектывам РВУ «Культура і мастацтва».

«Галоўная задача дырэктара і калектыву — «не толькі ў аб’ектыўным і прафесійным асвятленні працэсаў у культурнай сферы краіны, папулярызацыі творчых дасягненняў нашых выдатных дзеячаў культуры і мастацтва, але і ў сістэмнай рабоце па фармаванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў захаванні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і падтрымцы сферы культуры, у фармаванні светапогляду падрастаючага пакалення», — сказаў Маркевіч.

Гэта «рэкамендацыя» па «фармаванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў падтрымцы культуры» на дадзены момант спрацавала нечакана. У выдання пачаў змяняцца моўны курс. Пакуль у тэлеграме, але, магчыма, гэта першы «звоночек»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
17.08.2023
Успомнiу анекдот пра мiнicтэрства культуры.
0
ЯНКА/адказаць/
17.08.2023
НЯ ПЕРШЫ «ЗВОНОЧЕК» 🔔 Вацетая кумпашка раней друкавала аднайменную газэту нават на тарашкевіцы❗ А ня так даўно іхні гэты сайт пачаў дублявацца на «акупантаўцы». Дык а чаму ў вас у вушшу ад такога не зьвініць❓
0
Алек. Ру/адказаць/
17.08.2023
Руская Кузняцова у́зяла за у́зор досвед другой рускай - Паляковай, І абедзве кіруюць беларускімі у́становамі. І русіфікуюць адна газету, другая театр.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031