Знайсці
16.08.2023 / 09:033РусŁacБел

Мінпрацы назвала памер сярэдняй пенсіі пасля павышэння

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны назвала памер сярэдняй працоўнай пенсіі пасля павышэння 1 верасня. У выніку пераразліку працоўная пенсія ў сярэднім павялічыцца на 5 працэнтаў.

Фота: «Наша Ніва»

Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні складзе 737 рублёў і павялічыцца на 15 працэнтаў у адносінах да верасня 2022 года.

Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі, нагадвае Мінпрацы.

У верасні выдаткі на выплату пенсій складуць 1,7 млрд рублёў, з іх 72 млн рублёў — на павышэнне згодна з указам.

Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляецца больш за 2,3 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

З 1 верасня ў Беларусі павялічаць пенсіі

«Прадам ягады, змагу аплаціць камуналку і лекі». Што прадаюць і колькі зарабляюць у падземных пераходах

Як выглядаюць беларускія пенсіі на фоне суседзяў і колькі грошай застаецца пасля аплаты камунальных паслуг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Очень калоритно/адказаць/
16.08.2023
Представил этих пенсионерок на круизном или в Италии на морях
0
Богатая старуха/адказаць/
16.08.2023
740 рублей нормальная сумма для одного пенсионера на месяц, учитывая то что они всё лето сидят на дачах, и имеют льготы на проезд в общественном транспорте.
0
Пенсионер/адказаць/
16.08.2023
Судя по фотке йогой заниматься поздно.
На эти деньги с пакетиком продуктов разве что умирать
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера