Знайсці
15.08.2023 / 16:123РусŁacБел

У найбліжэйшы час пачнуць складаць археалагічныя карты ўсіх раёнаў Беларусі — Лакіза

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза паведаміў журналістам, што праца па складанні археалагічных картаў раёнаў Беларусі будзе скіраваная на развіццё археалагічнага турызму. 

«Я за выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны ў практычных мэтах на карысць нашай краіны, нашых нацыянальных інтарэсаў», — сказаў кіраўнік Інстытута гісторыі. 

Каментуючы прэтэнзіі грамадскасці да якасці раскопак і рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў, напрыклад, Крэўскага замка, Лакіза адзначыў, што «турысты — не прафесіяналы», яны «запомняць аб'ект такім, якім убачаць». 

Адмыслоўцы, якія заўважаюць недахопы, на яго думку, «павінны паразмаўляць паміж сабой, абмеркаваць памылкі» без прыцягнення шырокай грамадскасці». 

НАНБ выдала 130 дазволаў на правядзенне археалагічных раскопак у Беларусі.

Чытайце таксама:

«Дылема нашых беларускіх археолагаў — адкуль пачынаўся Мінск». Што знайшлі на раскопках каля Менкі?

Унікальныя артэфакты зноў знайшлі на месцы былой загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў

У Полацку археолагі вядуць раскопкі на тэрыторыі стадыёна «Спартак». І ўжо маюць каштоўныя знаходкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Cамотны вандроўнік/адказаць/
15.08.2023
А што толку? Усё даўно вывезена ў Польшчу ці Расею? Вось сустракаю тыдзень таму аднаго знаёмага "калекцыянера", які займаецца скупкай і перапродажам "усялякіх непатрэбных вам рэчаў". -- Адкапалі, -- кажа,-- адну стражытную кнігу са срэбных лістоў. Там напісана старажытнае прароцтва: што было і што будзе!
-- Ну, і вы выклікалі археолагаў, аддалі ў музей?-пытаю.
-- Ты, што дурны! Яе кошт будзе $150 000!
0
Вандроу́нік/адказаць/
15.08.2023
Cамотны вандроўнік, нейкае трызненне!
0
Археолаг/адказаць/
15.08.2023
У Лакізы засталіся толькі карты. Адная калода
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера