Знайсці
15.08.2023 / 13:0410РусŁacБел

У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар. Ён доўгі час працаваў у КДБ

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі 14 жніўня ўзначаліў Міхаіл Глушакоў.

Міхаіл Глушакоў. Фота: НГАБ

14 жніўня дырэктар Дэпартамента архіваў і справаводства Мінюста Алег Воінаў на агульным сходзе працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва прадставіў новага дырэктара ўстановы — Міхаіла Глушакова.

Воінаў выказаў упэўненасць, «што дзейнасць М. Глушакова ў мінулым, яго жыццёвы досвед і веды будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі».

Міхаіл Глушакоў нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску. У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Па звестках «Нашай Нівы», доўгі час служыў у КДБ.

Да прызначэння дырэктарам НГАБ некалькі месяцаў працаваў кансультантам у аддзеле арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента архіваў і справаводства.

Апошнія месяцы архівы і музеі падвяргаюцца перыядычнай чыстцы ад нядобранадзейных супрацоўнікаў. Так, толькі з Нацыянальнага гістарычнага архіва за апошні год звольнілі каля 15-ці чалавек. 

Папярэдні дырэктар архіва таксама быў сілавіком. Генерал-маёр Алег Воінаў раней быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Яго паставілі на чале архіва ў маі 2022-га. У студзені 2023 года яго павысілі і перавялі ў Дэпартамент кіраваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Простая праўда /адказаць/
15.08.2023
Ой, яшчэ адзін воўк зьбіраецца вартаваць куратнік. Беларусам патрэбная праўдзівая гісторыя, а ня рэтрасавецкая міталёгія.
0
Пропал архив/адказаць/
15.08.2023
зачищают под Россию, Очень жаль, скорее всего так и будет.
0
Брэст сіла/адказаць/
15.08.2023
Яны хочуць, каб беларусы гарбаціліся на іх. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031