Знайсці
15.08.2023 / 19:5913РусŁacБел

У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу — крыніцы

Аднак тым, каго выклікаюць, задаюць пытанні не пра палітыку.

Будынак КДБ. Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта нам паведамілі чытачы. Некаторых іх знаёмых выклікалі ў КДБ амаль адразу пасля перасякання беларуска-польскай мяжы. Пры гэтым пры перасяканні мяжы ніякіх пытанняў не было, бо гэтыя людзі не былі раней затрыманыя па палітычных артыкулах.

Падчас допыту ў тых, каго выклікалі, зусім не пыталіся пра палітыку. Кадэбэшнікі спачатку распытвалі пра цэны на жытло і ежу ў Польшчы, працу і іншыя заняткі ў Польшчы. А пасля пераходзілі да пытанняў пра тое, як праходзіў пераход мяжы з польскага боку: што там бачылі, ці быў нейкі адмысловы надгляд і ці не задавалі памежнікі нейкіх дадатковых пытанняў.

Тым, каго выклікалі на гутаркі, спецслужбісты тлумачылі, што яны вырашылі апытаць людзей у сувязі з апошнімі чуткамі пра ўзмацненне кантролю ды падрыхтоўку да закрыцця польска-беларускай мяжы. Маўляў, яны спрабуюць зразумець, ці пачаліся нейкія захады з боку польскіх памежнікаў.

У канцы яны прапанавалі людзям звязвацца з КДБ у выпадку «нейкіх адметных выпадкаў» на мяжы. Гэта можа азначаць як вядзенне контрразведвальнай дзейнасці, так і пошук аб'ектаў для вярбоўкі.

Праз пастаянныя спробы незаконнага перасякання польска-беларускай мяжы і наяўнасць у Беларусі некалькіх тысяч наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча пачала істотна павялічваць колькасць сваіх вайскоўцаў побач з Беларуссю і нават прапрацоўвае план поўнага закрыцця мяжы. 

Польшча створыць вайсковую часць, якая будзе дыслакавацца ў Чорнай Беластоцкай, за 35 кіламетраў ад беларускай мяжы.

У дадатак да гэтага польскія ўлады выказалі жаданне размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне такой жа ў Беларусі з боку Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу

Жанчына, якая адмовілася даваць інтэрв'ю Азаронку пасля затрымання па вяртанні з Польшчы, цяпер за кратамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
31
Ха-ха
20
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
75
0
Усё панятна!/адказаць/
16.08.2023
Касплеюць Гаюн. Пасля нейкі чын спадзяецца ўсё зліць ў мацкву, так лізнуць зад, атрымаць мідальку "За прэдацельство Родзіны". Каб не былі здраднікамі Беларусі, не служылі акупантам, то і цырк непатрэбны быў бы: самі затэлефанавалі бы да палякаў: "Дзень добры, суседзі! Што тут робіцца?" Ездзілі б у госці адзін да аднаго. Але ж выбралі сабе службу здрадніцкую, сабачую, паскудную, псаваць жыццё сабе і людзям. Няма ні розуму, ні смеласці скінуць гэтае сваё ярмо.
0
Бобр/адказаць/
16.08.2023
Тут все просто, сперва разогнали гражданское общество. А теперь не знают что в стране и вокруг нее делается. Приходится делать опросы для доклада на верх. Но стоит ли верить их результатам. Появление любого человека в здании КГБ вызывает дрожь и самокопание
16.08.2023
Вова, так,гэта вельмі брудныя грошы і наступствы будуць вельмі непрыемныя і я не пра наступствы пасля перамогі дэмакратыі, а пра наступствы пры гэтай уладзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930