Знайсці
14.08.2023 / 14:063РусŁacБел

Партыя БНФ ліквідаваная па іску Мінюста

Вярхоўны суд Беларусі задаволіў іск Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў апазіцыйную Партыю БНФ, паведамілі Sputnik у Мінюсце.

Гэта як мінімум пяты іск Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, на гэты час разгледжаны Вярхоўным судом.

Раней былі разгледжаны іскі Мінюста і ліквідаваны партыі «Зялёных», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды.

Партыя БНФ — адна з найстарэйшых апазіцыйных партый у Беларусі. Яна была заснавана ў 1993 годзе Зянонам Пазняком. З верасня 2017 да красавіка 2022 года кіраваў Партыяй БНФ Рыгор Кастусёў, які быў прызнаны вінаватым нібыта за спробу вайсковага перавароту ў Беларусі і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.

15 жніўня будзе разгледжаны іск Мінюста аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суповой пакетик/адказаць/
14.08.2023
Ничего. Придет время - как я надеюсь, что скоро! - когда могилки этих "ликвидаторов" зарастут травкой, а члены возрожденного БНФ будут спокойно работать на благо Беларуси, не обращая на сии заросшие холмики никакого внимания...
16
Мегафон колыбельный/адказаць/
14.08.2023
Все эти партии мертвые, даже не диванные, скажем честно. Нулевые и впервую очередь вопрос к их "лидерам", думали только про гранты и тоже сидели по 20-30 лет в кресле.
14.08.2023
Якія партыі ў Беларусі? У нас засталося па мойму дзеючыя толькі дзьве: : Партыя зэкаў (я нічво ніпанімайт) ды Партыя Хрустальнага Сасута (пасасут за Беларусь). Засталіся ўжо ня многія нявызначаныя, час хутка ляціць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031