Знайсці
12.08.2023 / 20:3529РусŁacБел

Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў

У інтэрв'ю sb.by праўладны спявак Аляксандр Саладуха расказаў, што за год ён зарабляе 100—150 тысяч даляраў, і гэта таму, што ў Беларусі створаныя, маўляў, умовы, «каб добра працаваць і шыкоўна зарабляць».

Фота: «Анлайнер»

«У любой справе ёсць мегалідары, сярэднякі і тыя, хто не хоча працаваць, — яны знаходзяцца ўнізе», — сцвярджае Саладуха.

Пра сябе ж ён кажа:

«Даводзіў і даводжу беларускаму народу: у нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб добра працаваць і шыкоўна зарабляць. Па-мойму, я гэтаму яскравы прыклад».

У якасці доказу свайго дабрабыту спявак прывёў уласны дом з таблічкай «Рэзідэнцыя Аляксандра Саладухі» за вёскай Строчыца, «а яшчэ раскошны аўтобус, аўтамабілі, адпачынак у любой краіне свету, кліпы, касцюмы».

У цэлым, гаворыць Саладуха, за год ягоны заробак складае ад 100 да 150 тысяч даляраў. 

Нядаўна блогер Сяргей Бяспалаў абзвоньваў «зорак» беларускай праўладнай эстрады і пытаўся ў іх, ці не пагадзіліся б яны пацешыць сваёй творчасцю наймітаў з ПВК «Вагнер» у лагеры пад Асіповічамі. Саладуха ахвотна пагадзіўся выступіць, папрасіў за паўгадзіннае ці гадзіннае выступленне 3 тысячы даляраў і быў гатовы нібыта на просьбу Яўгена Прыгожага выступаць у касцюме арабскага шэйха.

На песні ж «Здравствуй, чужая милая» Саладуха нібыта зарабіў цэлы мільён даляраў.

 Чытайце таксама:

Саладуху і Дарафееву адправяць працаваць на завод

Саладуха праспяваў песню «За агранома» і атрымаў медаль

Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
20
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
10
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
13.08.2023
Разумнае дзяучо..бачна па рода?) хацелі сказаць?) я ж не абіраю проста так. ні Радзіму, ні Мужа, ні Дизайнера)
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
14.08.2023
у дочки Максима Дизайнера козырь имеется в рукаве
возможно и не один

а возможно и нет

кто на что учился
как говорится
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
14.08.2023
заутра пайду на працу утыркну у вушы нешта кшталту https://www.youtube.com/watch?v=wBiv1OJ9HAw
и пусть весь мир подождет...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930