Знайсці
11.08.2023 / 16:143РусŁacБел

«Удзельнік аўтаклубаў, захапляюся астралогіяй». Што вядома пра новага ўладальніка «Народнай Волі»

Новым уладальнікам выдання «Народная Воля» стала фірма «Гiпер ПК». Яе ачольвае 46-гадовы Мікалай Зіневіч, які называе сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. Кажа, што ўмее спяваць і захапляецца астралогіяй, піша «Белсат».

Прадпрымальнік Мікалай Зіневіч. Фота: Мікалай Зіневіч / WhatsApp

4 жніўня заснавальнік і нязменны галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч абвясціў, што пакідае пасаду. Пры гэтым выданне, пазбаўленае ліцэнзіі, не закрылася. Сярэдзіч раней распавёў, што правы ўласніка старонкі nv-online.info перадаў іншай асобе, але каму — не раскрыў.

Цяпер на сайце выдання пазначаны рэквізіты новага ўладальніка — «Гiпер ПК». З адкрытых крыніц вядома, што кампанія была зарэгістраваная ў лютым летась, асноўны від дзейнасці — камп’ютарнае праграмаванне.

Ачольвае фірму 46-гадовы Мікалай Зіневіч. У размове з карэспандэнтам «Белсата», які званіў як прыватная асоба, мужчына адмовіўся гаварыць, ці сапраўды ён стаў кіраваць выданнем:

«Я не пацвярджаю, але і не зняпраўджваю. Аніякіх каментароў зусім».

«Белсат» знайшоў на LinkedIn профіль Мікалая Зіневіча — імаверна, новага ўладальніка «Народнай Волі». Паводле звестак на старонцы карыстальніка, Зіневіч нарадзіўся ў Слуцку. Менавіта там у 1999 годзе пачаўся ягоны працоўны шлях. Чатыры гады быў дыджэем у мясцовым моладзевым цэнтры. «Дарыў настрой», — кажа пра той час Зіневіч.

Працу на дыскатэках сумяшчаў з пасадай фотакарэспандэнта ў газеце «Інфа-Кур’ер». Сёлета ўвесну матэрыялы і сацыяльныя сеткі выдання прызналі «экстрэмісцкімі», галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча і ягонага намесніка Алега Рубчэню арыштоўвалі. Пад гэтым ціскам газета спыніла існаванне.

У 2004 годзе з роднага горада Зіневіч пераехаў у Маскву, там працаваў кансультантам-маркетолагам у фірме, што вырабляла пад’ёмна-транспартнае абсталяванне, кіраваў аддзелам маркетынгу ў будаўнічай арганізацыі, а потым быў менеджарам інтэрнэт-праектаў у буйной IT-кампаніі «Галактика». Адтуль звольніўся ў 2016 годзе, вярнуўся ў Беларусь і адкрыў у Слуцку ІП з відам дзейнасці «камп’ютарнае праграмаванне».

У рэзюмэ Мікалай Зіневіч называе сябе адмыслоўцам у маркетынгу і продажы. Месцам адукацыі пазначаны толькі Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB у Менску, вучыўся там інтэрнэт-журналістыцы ды кіраванню праектамі.

Сцвярджае, што дае рады ў праграмаванні, вёрстцы, дызайне, рэдагаванні, а таксама аптымізацыі і прасоўванні сайтаў.

«З асабістага: удзельнік аўтаклубаў, спяваю (музычная адукацыя + былы DJ), захапляюся астралогіяй», — гэтак заканчваецца самапрэзентацыя мужчыны.

Чытайце таксама:

Пасля васьмі дзён маўчання аднавілі працу сайт і канал «Народнай Волі». Ад назвы засталося толькі «НВ»

Аднавіў працу сайт і тэлеграм-канал «Народнай Волі»

Іосіф Сярэдзіч: Калі б у 1995-м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
3
0
Common sense /адказаць/
11.08.2023
В современной Беларуси независимой прессы быть не может. Чувак явно подментованный.
11.08.2023
Карацей, НВ перашла пад калпак КДБ, як некалі Шушкевіч перадаў БСГД ноўнэйму Чэрачню.
0
Ян Норман/адказаць/
15.09.2023
Відаць бралі гэтага діджэя за наркату,таму зваліў у рашу,потым вярнуўся пад гарантыі куратараў і абяцанне "весті себя нормально",вось і "ведёт" себя теперь так-нормально.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031