Знайсці
09.08.2023 / 11:425РусŁacБел

«А дзе ваша мама?» Рыта Дакота павянчалася ў Тбілісі

Беларуская спявачка Рыта Дакота павянчалася ў сталіцы Грузіі з расіянінам Фёдарам Белагаем. Пара разам ужо не адзін год. Фёдар з’яўляецца спецыялістам па медытацыі. Ажаніліся яны яшчэ ў траўні гэтага года, а цяпер вырашылі правесці цырымонію і ў царкве.

Скрын відэа з інстаграма спявачкі

У Instagram Рыта распавяла аб цікавым «выпадковым супадзенні», звязаным з гісторыяй знаёмства закаханых і краінай вянчання: «Мала хто ведае, але мы з Федзем пазнаёміліся ў 2018 годзе ў балійскай кафэшцы грузінскай кухні пад назвай «Ціфліс». 

Уважлівыя падпісчыцы заўважылі, што нідзе на відэа не відаць маці нявесты. Паводле слоў Дакоты, яна атрымала шквал паведамленняў у дырэкт з пытаннем «А дзе ваша мама?».

Скрын сторыз у інстаграме спявачкі

Нагадаем, каля года таму ў адным з лукашысцкіх тэлеграм-каналаў з’явілася навіна аб тым, што Святлана Герасімовіч, маці Рыты Дакоты, затрыманая. З суправаджальнага тэксту, вытрыманага ў звычайным для карных структур хамскім і абразлівым стылі, можна было зразумець толькі тое, што абвінавачвалася жанчына ва ўдзеле ў пратэсных акцыях і ёй пагражалі крымінальнай справай. Дакота ў 2020 годзе падтрымала пратэсты і выпусціла песню «Уходи», якую адрасавала Лукашэнку. Але потым Рыта выдаліла трэк.

Пра лёс маці спявачкі доўгі час было нічога не вядома. Цяпер Рыта напісала ў сторыз:

«Год таму мая мама прыняла рашэнне не фігураваць ні ў якіх сацсетках. Гэта яе выбар. Магчыма, аднойчы яна вернецца і сама раскажа вам пра прычыны, калі палічыць патрэбным.

Я ведаю, што пытаючыся пра гэта ў дырэкт штодня, вы не хацелі нічога дрэннага, а проста любіце нашу сям'ю, лічыце нас усіх роднымі і перажываеце. Але вы моцна палегчыце мне жыццё, калі праявіце крыху тактоўнасці». Дакота шматзначна дадала: «Пра маму і не толькі» і апублікавала спасылку на сваю песню Sat Nam.

Другім па папулярнасці пытаннем, паводле слоў Дакоты, стала: «А ці можна павянчацца другі раз?». Рэч у тым, што Рыта сапраўды была павянчаная і са сваім першым мужам — спеваком Уладам Сакалоўскім.

Фота: інстаграм Фёдара Белагая

На гэта спявачка адказала падрабязней:

«Мне давялося атрымаць дабраславенне адразу ў двух бацюшак, бо ў адрозненне ад Расіі ў Грузіі сапраўды вянчаць могуць, толькі калі першы шлюб ануляваны і на гэта ёсць дабраславенне царквы. У маім выпадку раставанне з першым мужам было не з маёй віны і я такое дабраславенне атрымала. Двойчы. Гэта была ўмова таго бацюшкі, які будзе нас вянчаць сёння. Таму ўсё будзе добра.

Дарэчы, гэта было яшчэ адной прычынай на карысць шлюбу з Федзем. Мне хацелася з канцамі аддзяліцца ад мінулай сістэмы ўжо не маёй сям'і і стварыць іншую, сваю. Разумею, што гэта фармальнасць і рытуал, але для мяне гэта было важна. Атрымаць дабраславенне, ануляваўшы мінулую цырымонію і стварыўшы сваю».

У Рыты таксама ёсць дачка Мія ад першага шлюбу (ёй пяць гадоў). Калі меркаваць па сацсетках, то ў яе вельмі добрыя адносіны з новым абраннікам мамы. Сам Фёдар на сваёй старонцы ў Instagram піша пра сабе: «Барадаты айчым, які медытуе». 

Само вянчанне праходзіла ў старажытным храме на вяршыні гары. Сярод гасцей былі толькі самыя блізкія людзі — менш за 10 чалавек. 

Чытайце таксама:

«У іспанцаў прынята хутка пераводзіць знаёмства ў ложак». Беларускі расказваюць, чым адрозніваюцца спатканні за мяжой

Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец

Беларус развёўся з жонкай і расказвае, як зразумець, калі варта разысціся

Ганна Стэфановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
09.08.2023
Так и думал, обычный тунеядец... или жиголо.
0
умка/адказаць/
09.08.2023
а президент в том классификаторе есть?
0
даведка/адказаць/
09.08.2023
 Президентом не становятся (по классификатору), президентом рождаются (без отца).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера