Знайсці
02.08.2023 / 08:271РусŁacБел

І нават кухня ёсць для Барбі. У Мінску прадаецца кватэра незвычайнай формы

Па-першае, яна нестандартнай формы — у выглядзе трапецыі. А па-другое, тут ёсць дадатковы санвузел, уваход у які знаходзіцца проста ў спальні. Ну і кухню далікатна-ружовага колеру таксама ўбачыш не так і часта, піша Realt.by.

Кватэра знаходзіцца ў квартале Мінск-Свет у доме «Дыядэма» па адрасе Аэрадромная, 32. Яго пабудавалі ў 2017 годзе. У ім 18 паверхаў. У двары ёсць яслі-сад. Проста каля дома прыпынак, да метро «Кавальская слабада» — 10 хвілін пешшу.

Агульная плошча кватэры — 72 квадраты, жылая — 53. Вось так выглядае план кватэры.

Кухня ў кватэры сумешчана з гасцінай, прасторнае памяшканне займае каля 30 квадратных метраў. Кухонныя фасады выкананы з фарбаванага МДФ, сістэмы захоўвання — Blum. Ёсць індукцыйная варачная паверхня, бясшумная пасудамыйная машына, духавая шафа, мікрахвалевая печ Bosch і халадзільнік Electrolux. Абедзенная група — раскладны стол з крэсламі.

У зоне гасцінай стаіць раскладная канапа і тэлевізар. На падлозе ляжыць іспанскі керамаграніт. Столі выраўнаваныя і пафарбаваныя. На сценах фарба і дэкаратыўны роспіс.

У дзіцячым пакоі стаіць ложак, упісаны ў вялікую шафу. Ёсць працоўнае месца. На падлозе ляжыць нямецкі ламінат. Дарэчы, звярніце ўвагу, што пакой мае нестандартную трапецападобную форму.

У спальні стаіць вялікі двухспальны ложак, ёсць убудаваная шафа. Адсюль можна выйсці на зашклёную лоджыю. Таксама ў спальні за дзвярыма ёсць дадатковы санвузел з пральнай машынай.

Другі санвузел у кватэры — сумешчаны. У ім ванна. Сантэхніка імпартная, змяшальнікі Himark. Ёсць праточны бойлер.

Кошт — 134 900 даляраў (1 863 даляры за «квадрат»).

Чытайце таксама:

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой 

З відам на праспект і Кастрычніцкую плошчу. У самым цэнтры Мінска прадаецца кватэра з рамонтам

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
02.08.2023
какая же̷с̷т̷ь̷
па ходу дзизайнерам бацка быу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031