Знайсці
25.07.2023 / 15:294РусŁacБел

«Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт». Навальны назваў Стралкова палітвязнем

Аляксей Навальны, які адбывае цяпер дзевяцігадовы тэрмін, заявіў, што лічыць арышт Ігара Стралкова (Гіркіна) незаконным. 

Ігар Стралкоў (Гіркін) падчас судовага паседжання 21 ліпеня. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko, Pool

«Ігар Стралкоў затрыманы незаконна. Пакуль ён застаецца пад вартай па гэтым недарэчным і відавочна палітычна матываваным абвінавачванні, ён з'яўляецца палітычным вязнем», — заявіў Навальны.

Ён нагадаў, што Стралкоў (Гіркін) быў завочна асуджаны судом у Нідэрландах па справе аб забойства 298 пасажыраў «Боінга», збітага над Данбасам у ліпені 2014 года.

«Але цяпер Стралкоў арыштаваны не па абвінавачванні ў здзяйсненні гэтага злачынства, а па фіктыўнай і сфабрыкаванай справе аб экстрэмізме. Кажучы проста — за крытыку ўлады. А канкрэтна Шайгу і Пуціна. Безумоўна, крытыка Стралкова — гэта крытыка справа. Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт. І даваў парады, як лепш есці людзей. І як правільней весці незаконную, агрэсіўную і дурную вайну. Аднак незалежна ад поглядаў Стралкова мы павінны стаяць на пазіцыях закона і справядлівасці. Чалавека можна судзіць толькі за тое злачынства, якое ён здзейсніў. Злараднічаць з таго, што Стралкоў стаў ахвярай сваёй уласнай улады, азначае публічна падтрымліваць беззаконне», — дадаў Навальны.

Ігар Стралкоў (Гіркін) быў арыштаваны 21 ліпеня па абвінавачванні ў экстрэмізме з-за двух допісаў у яго сацсетках. Яго затрымалі па даносе былога супрацоўніка ПВК «Вагнер».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Кажан/адказаць/
25.07.2023
Так яму й трэба. Як кажуць рускія:" за что баролісь"
0
Пайду навалю/адказаць/
25.07.2023
Бакалейшчык і кардынал. Людажэр і шавініст. навальны і стралкоў. З такімі суседзямі і ворагаў не трэба, правы Бабчанка- толькі роў з кракадайламі нас ўратуе.
3
Антон/адказаць/
25.07.2023
Да всё с тобой понятно давно, алексей. Сиди там тихо, изображая великомученика. Подростков безусых впечатляет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031