Знайсці
25.07.2023 / 09:051РусŁacБел

Для біржы алмазаў збудавалі самы вялікі будынак свету

Каля 90% усіх алмазаў свету праходзяць праз горад Сурат у Індыі. У лістападзе там плануецца адкрыццё новага будынка біржы алмазаў, які сваімі памерамі пераўзыходзіць гіганцкі будынак Пентагона ў ЗША.

Будынак алмазнай біржы ў індыйскім горадзе Сураце сваімі памерамі пераўзыдзе знакаміты Пентагон. Фота: suratdiamondbourse.in

Як адзначае CNN, будынак Surat Diamond Bourse сваёй плошчай у 650 тысяч квадратных метраў з'яўляецца найбуйнейшым офісным будынкам у свеце, апярэдзіўшы такім чынам Пентагон у ЗША.

Горад Сурат у штаце Гуджарат на захадзе Індыі налічвае амаль сем мільёнаў жыхароў і носіць неафіцыйную назву «Алмазны горад», паколькі праз яго праходзяць каля 90% усіх алмазаў у свеце. З лістапада ў новым будынку біржы будуць працаваць больш за 65 тысяч супрацоўнікаў: шліфоўшчыкі, паліроўшчыкі, дылеры.

15-павярховы будынак складаецца з дзевяці падвойных блокаў, якія змяшчаюць 4700 офісаў плошчаю ад 28 да 700 квадратных метраў. Офісы злучаныя цэнтральным калідорам, які нагадвае тэрмінал аэрапорту. Будынак займае плошчу большую за 14 гектараў. Апроч 131 ліфта, у ім ёсць канферэнц-залы, рэстараны, крамы і велнес-зоны.

Паводле даных CNN, будынак каштуе каля 350 мільёнаў еўра і быў спраектаваны індыйскай архітэктурнай фірмай Morphogenesis.

Расліны і прахалодныя ўнутраныя дворыкі: новы будынак таксама хоча стаць піянерам у галіне кліматычных тэхналогій. Фота: https://www.suratdiamondbourse.in

Асаблівая ўвага была нададзена цеплазберажэнню. Сярэднегадавая тэмпература ў Сураце складае каля 27 градусаў Цэльсію, а ў самы цёплы месяц травень яна перавышае 30 градусаў. Дзевяць унутраных двароў спраектаваны такім чынам, каб забяспечваць ахаладжэнне і месцы для сустрэч на вольным паветры, а таксама забяспечваць нізкія выдаткі на электраэнергію.

Паводле слоў архітэктараў, цэнтральны калідор прызначаны для накіравання ахаладжальнай цягі паветра праз будынак. У той жа час «радыянтнае ахаладжэнне» («radiant cooling») забяспечвае цыркуляцыю ахалоджанай вады пад падлогаю для зніжэння тэмпературы ў памяшканні.

Хоць у асобных офісах будзе выкарыстоўвацца традыцыйная сістэма кандыцыянавання паветра, паводле ацэнак спецыялістаў, прыкладна палова будынку ахалоджваецца з дапамогай натуральнай вентыляцыі, а агульныя памяшканні сілкуюцца ад сонечнай энергіі.

Morphogenesis сцвярджае, што ўся канструкцыя спажывае на 50% менш энергіі, чым максімальна дазволена для атрымання «плацінавага» рэйтынгу ад Індыйскай рады па экалагічным будаўніцтве.

Праект быў ініцыяваны ў 2015 годзе. Само будаўніцтва працягвалася чатыры гады і было запаволена на два з-за абмежаванняў, звязаных з кавідам. Чакаецца, што будынак будзе афіцыйна адкрыты прэмʼер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі (Narendra Modi), які нарадзіўся ў Гуджараце і раней займаў пасаду галоўнага міністра штата.

Чытайце яшчэ:

У цэнтры Мінска хочуць пабудаваць праваслаўную царкву

Спатрэбілася тры гады і $200 000. Як выглядае незвычайны дом-зямлянка беларускага архітэктара

У Беларусі адкрылі палац Булгакаў пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася 14 гадоў

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
олен/адказаць/
25.07.2023
таки сейф -лучший друг всей этой огромнейшей индустрии. а разница в цене покупки и цене по которой можно продать изделие за три дня -цена человеческой глупости.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера