Знайсці
24.07.2023 / 19:203РусŁacБел

Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі»

Суддзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёна Мінска вынесла прысуд у справе музыкі Мікіты Найдзёнава. Прысуд — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пасля абнародавання прысуду Найдзёнава вызвалілі з-пад варты ў зале суда, паведаміла «Радыё Свабода».

Мікіту Найдзёнава абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязнем.

Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы франтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

З канца красавіка 2023 года ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені 2023 года яго перавялі са Следчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Мінску.

Чытайце таксама:

За «пікетаванне ў сацсетках» пакаралі вялікім штрафам манцёра з Коханава

«Магчыма, варта рыхтавацца да горшага» — Таццяна Севярынец

Дваіх работнікаў талачынскага лясгаса будуць судзіць за «экстрэмісцкія матэрыялы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
24.07.2023
Першае ўражанне па прачытанні было што асудзілі мУзыку а не музЫку. На Белай Русі і гэта магчыма. Асудзіць могуць таксама нябожчыкаў, падазраю што хутка пачнуць судзіць жывёлаў, расліны і прыродныя з'явы. Таму што глыбока сярэднявечная ментальнасць у шчырых сялянаў ва ўладзе
24.07.2023
Gorliwy Litwin, // moza ni tuiu muzyku pisau ci ni toe spjavau...Muzyki tez maiuc u galave nesta...
25.07.2023
mikola, ja tabe galawu adkruczu
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829