Знайсці
24.07.2023 / 21:377РусŁacБел

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Сёння група гродзенскіх праваабаронцаў прэзентавала бот, які шукае вашы каментары ў розных чатах і падказвае, як іх выдаліць. 

Што гэта за бот і для чаго ён створаны?

Тэлеграм-бот «Мае паведамленні ў чатах» знаходзіць вашы паведамленні ў розных чатах і прапануе вам, як іх можна выдаліць. Паведамленні шукаюцца па «пратэсных» чатах, якія стваральнікі бота ўнеслі ў сваю базу. Калі запусціць бот, можна адшукаць паведамленні толькі свайго акаўнта.

Праваабаронцы з ініцыятывы «Суды і затрыманні. Гродна і вобласць» расказваюць, як узнікла ідэя з ботам.

«Мы збіраем даныя аб палітычна матываваных судах і вывучаем, за што судзяць. У нейкі момант нам стала цікава, як шмат у чатах людзей са скампраметаванымі акаўнтамі — і мы прасканавалі адзін з гарадскіх чатаў, дзе адразу знайшлі больш за сотню падобных акаўнтаў. Мы знайшлі спосаб атрымліваць паведамленні практычна з усіх пратэсных чатаў і суполак з каментарамі на каналах, асабліва з тых, што ўнесеныя ў спісы «экстрэмісцкіх», а з часам падумалі, што можам даць усім ахвотным магчымасць знаходзіць свае паведамленні для ачысткі.

Мы таксама думалі, ці ёсць рызыкі ад публічнасці такога бота, але вырашылі, што можна зрабіць яго публічным, бо ў сілавікоў і так ужо ёсць некаторыя падобныя прылады (напрыклад, свая база назапашаных паведамленняў і боты накшталт «Магніта», з якімі яны глядзяць id акаўнтаў затрыманых)».

Як карыстацца ботам?

Калі вы актывуеце бот, ён пакажа вам чаты, у якіх ён заўважыў вашы паведамленні, а таксама іхнюю колькасць.

Паведамленне з бота, якое паказвае, колькі паведамленняў ён адшукаў і ў якіх чатах

Пасля з'явіцца інструкцыя таго, як выдаліць паведамленні і спіс чатаў, у якія трэба перайсці. А таксама спіс чатаў каналаў.

Інструкцыя ад бота па выдаленні каментароў

Пакажам, як гэта працуе на прыкладзе канала «Беларусь галаўнога мозгу». Нельга перайсці ў чат адразу — спачатку націсніце на спасылку на канал і націсніце на назву зверху. Пасля адкрыецца меню канала, націсніце там на іконку дыялогу.

«Шапка» канала «Беларусь галаўнога мозгу». Націсніце тут сіні лагатып дыялогу, каб перайсці ў чат

Пасля таго, як вы перайшлі ў чат, націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце.

Шапка з групы канала «Беларусь галаўнога мозгу»

Абярыце ў меню, якое выпадзе, «Пошук». Далей абярыце значок з чалавекам і лупай. 

Ніжняе меню, калі вы націснулі «Пошук». Націсніце на значок чалавека з лупай

Пасля ўвядзіце ваш нікнэйм (пры пошуку ён адлюструецца першым — можна проста на яго націснуць). Вам пакажуць усе вашы паведамленні.

Націсніце на кожнае доўгім націсканнем. Пасля націсніце значок «Сметніцы». Пацвердзіце выдаленне.

У боце працуюць таксама функцыі паўторнага пошуку паведамленняў і прагляду іх унутры браўзера.

Пасля выдалення ўсіх каментароў стваральнікі раяць выдаліць акаўнт (бо каментары, напрыклад, могуць быць раней захаваныя сілавікамі). Мы ўжо распавядалі, як зарэгістраваць новы ананімны акаўнт.

Ад чаго гэта не дапаможа?

Магчымая сітуацыя, калі ваш акаўнт быў ідэнтыфікаваны раней спецслужбамі.

Таксама не факт, что чат-бот захапіў усе чаты, у якія вы пісалі, асабліва закрытыя. Вы можаце экспартаваць вашы паведамленні ў закрытых чатах, калі яны не былі выдаленыя раней. Калі група была выдаленая або стала закрытай пасля таго, як вы выйшлі, а таксама калі вы ў ёй забаненыя, то выдаліць каментары не атрымаецца. Таму важна выдаляць пасля акаўнт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
архитектор Мендисабаль/адказаць/
25.07.2023
Grodno_grab,спасибо за ответ.
Я лишь хотел прояснить ситуацию, потому что у пользователей ваш бот находит сообщения, которые они вообще не писали, в том числе на каналах азаренков и прочей нечисти. К тому же выдачи отличаются, если воспользоваться им несколько раз
Собственно, буду только рад, если это все лишь баги или недостоверная инфа
0
Саня/адказаць/
25.07.2023
Ваш бот полная чухня. Ничего не нашел.
0
Гродно_граб - forever/адказаць/
26.07.2023
Grodno_grab, спасибо, ребята. Хоть и поздно, но очень нужный бот! Проверено, работает. Привет из оккупированного Минска.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031