Знайсці
24.07.2023 / 11:58РусŁacБел

Тадэвуш Кандрусевіч пра кардынала Свёнтка: Гэта быў адзіны чалавек на Піншчыне, хто прыносіў Бога ў сэрцы

21 ліпеня вернікі Касцёла ў Беларусі ўспаміналі кардынала Казіміра Свёнтка ў дванаццатую гадавіну з часу яго смерці.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: Catholic.by

З гэтай нагоды ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі цэлебравалася святая імша за спачылага першага мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якую ўзначаліў мітрапаліт, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а гамілію прамовіў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У цэлебрацыі таксама ўзялі ўдзел ксёндз Андрэй Бурак, вікарый архікафедральнай парафіі, і ксёндз Павел Эйсмант, асабісты сакратар арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, піша Catholic.by.

У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў увагу прысутных на тым, што спачылы кардынал Свёнтак у сваім жыцці ўвесь час праходзіў праз няпростыя выпрабаванні.

«Арыштаваны і пасаджаны ў турму, малады святар толькі Божым цудам застаўся ў жывых, аднак вытрымаў турэмныя ўмовы, захоўваючы веру ў сэрцы. Бог выбраў яго, каб у часы савецкага пераследу ён стаўся для пінскіх вернікаў тым адзіным чалавекам, які прыносіць Бога ў сэрцы. І нават у пажылым узросце ён быў моцна запатрабаваны Касцёлам як той, хто пакажа кірунак далейшага яго развіцця.

У 1991 годзе Папа Ян Павел ІІ прызначыў 77-гадовага Казіміра Свёнтка арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, а потым, у 1994 годзе, надаў яму пачэсны тытул кардынала. Ускладзеныя Касцёлам заданні першы Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп з годнасцю выканаў, за што мы, нашчадкі, яму вельмі ўдзячныя», — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч

«Кардынал Свёнтак увайшоў у сучасную гісторыю Касцёла ў Беларусі як першы і адзіны кардынал, а яшчэ больш — як нязломны сведка веры, выразам чаго сталася ўганараванне яго ў 2004 годзе спецыяльнай узнагародай Fidei testis — «Сведка веры»»,— сказаў на заканчэнне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Чытайце таксама:

«Мяне заўсёды ратавала вера…» Выйшла кніга ўспамінаў пра кардынала Свёнтка

Кардынал Казімір Свёнтак быў чалавекам з жыццёвым лёсам, пра які, калі зняць пра яго кіно, чужыя людзі сказалі б: ну не, у жыцці так не бывае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031