Знайсці
23.07.2023 / 19:311РусŁacБел

Генпракуратура Украіны пачала расследаванне датычнасці Беларускага Чырвонага Крыжа да вывазу дзяцей

Генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін паведаміў аб пачатку расследавання ўдзелу Беларускага Чырвонага Крыжа ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей. Адпаведную заяву Косцін апублікаваў 23 ліпеня ў сваім афіцыйным твітары.

Фота: Andriy Kostin / Twitter

Паводле яго слоў, дзеянні беларускай арганізацыі груба парушаюць нормы Жэнеўскіх канвенцый і асноўныя прынцыпы Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

«Удзел Беларускага Чырвонага Крыжа ў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — міжнароднае злачынства, грубае парушэнне нормаў Жэнеўскіх канвенцый і здзек з асноўных прынцыпаў Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Са свайго боку, мы пачалі расследаванне, каб прыцягнуць злачынцаў да адказнасці за кожны выпадак вывазу ўкраінскіх дзяцей», — паведаміў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

Нагадаем, што нядаўна кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў публічна прызнаўся ва ўдзеле арганізацыі ў вывазе дзяцей з Украіны, чым выклікаў велізарны скандал. 

Пазней адна з беларускіх дэпутатак дадала, што вываз дзяцей ажыццяўляецца пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа. Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа пры гэтым паспела адхрысціцца ад дзеянняў сваёй беларускай філіі.

Чытайце таксама:

Ці могуць Беларускі Чырвоны Крыж выключыць з міжнароднай арганізацыі?

Мы не ўдзельнічаем у вывазе дзяцей за межы Украіны — беларускае прадстаўніцтва ЮНІСЕФ

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Гаага/адказаць/
23.07.2023
Собрать все факты и доказательства и передать всё в Международный суд, чтобы он выдал ордера на арест Лукашенко и всех кто причастен к преступлениям по незаконному вывозу украинских детей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930