Знайсці
22.07.2023 / 23:187РусŁacБел

Крычаўскія краязнаўцы спачатку знайшлі рэдкае фота часоў Другой сусветнай, а пасля і рэдкі прадмет, адлюстраваны на ім

Усё пачалося з таго, што крычаўскія аматары гісторыі знайшлі нямецкі здымак часоў акупацыі Крычава войскамі Трэцяга рэйха. Гэты здымак захаваўся ў прыватнай калекцыі. На фота бачна, як нямецкія вайскоўцы разгружаюць бочкі з палівам у раёне чыгуначнага вакзала Крычава. А самае цікавае, што частка адной з гэтых бочак захавалася ў горадзе дагэтуль, піша «Магілёў.Media».

Рэшткі той нямецкай бочкі, у якой захоўвалася і перавозілася паліва, знайшлі на адным з падворкаў у старой частцы Крычава. Бочка гэтая абрэзаная, а ніжняя яе частка дагэтуль выкарыстоўваецца ў якасці ёмістасці для вады.

На дне бочкі можна ўбачыць выціснутыя словы.

Sulo 1941

KRAFTSTOFF

200L

FEUERGEFÄHRLICH

HEER

Kraftstoff 200 L feuergefährlich перакладаецца як «паліва 200 літраў вогненебяспечна», самая ж ніжняя абрэвіятура HEER — «армія». 

Што да надпісу Sulo, які таксама выціснуты на дне бочкі, то гэта сусветна вядомая нямецкая кампанія, якая займаецца выпускам бакаў для смецця. Гэтая кампанія была заснаваная яшчэ ў 1890 годзе і пачынала з вытворчасці металічных бакаў для смецця. 

Як мяркуюць аўтары інстаграм-старонкі «Невядомы Крычаў», падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць гэтага прадпрыемства, як і многіх у той час, была, верагодна, пераведзеная на ваенныя рэйкі, таму ў гэты час кампанія стала выпускаць металічныя бочкі для паліва на патрэбы вермахта. Гэтыя бочкі, натуральна, траплялі і на тэрыторыю Беларусі. 

Чытайце таксама:

На гарадзішчы ў Крычаве развальваецца абарончае ўмацаванне XVI—XVII стагоддзяў

На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін трызуб князя Ізяслава

Неўзабаве апублікуюць 30 унікальных фота Янкі Купалы, сярод якіх здымак з маці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.07.2023
"Kruzenštern" dasiuļ aktyūny, nivodzin španhoūt ne zaržavieū... Tam uves' takelaž aryhinaļny z palubnym abstaliavaņņiem. Krupp staliavaryū... bez anijakaha cynku...
0
Дзед/адказаць/
23.07.2023
Дзесьці ў 78-80 годзе ў нашым мястэчку адзін дзядзька яшчэ ездзіў на нямецкім трафейным матацыкле з каляскаю.
24.07.2023
Н, ,бочка медная просто, и стойкая к корозии
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера