Знайсці
22.07.2023 / 12:1120РусŁacБел

Асуджаны на 13 гадоў Міхаіл Крыштаповіч папрасіў памілавання ў Лукашэнкі і выйшаў на волю, атрымаўшы ў вотчыну калгас

Як стала вядома «Нашай Ніве», выйшаў на волю былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната, які ў 2021-м быў асуджаны на 13 гадоў калоніі за хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. Некалі, каб яго затрымаць, разварочвалі самалёт, а па заўчасным выхадзе з калоніі Міхаілу Крыштаповічу далі кіраўнічую пасаду. 

Міхаіл Крыштаповіч. Фота: Tut.by

На пачатку 2020-га самалёт «Белавіі», які ляцеў у Мюнхен, развярнулі на загад Лукашэнкі і пасадзілі ў Гродне. У самалёце быў у тым ліку Міхаіл Крыштаповіч, на той час — дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната. Па прызямленні яго арыштаваў КДБ. 

Па «справе цукровых заводаў» праходзіла некалькі дырэктараў заводаў (Жабінкаўскага, Слуцкага, Скідзельскага і Гарадзейскага), а таксама некалькі камерсантаў і намеснік Карпянкова ў ГУБАЗіКу — начальнік 2-га ўпраўлення Уладзімір Ціхіня. 

КДБ заявіў, што праз дзеянне гэтай групы бюджэт недалічыўся 70 мільёнаў даляраў. Сама схема заключалася ў адгрузцы пасярэднікам цукру па стратных цэнах з наступнай рэалізацыяй праз неабавязковую пракладку па завышанай цане. Чыноўнікі з гэтага мелі долю, як і Ціхіня, які кансультаваў змоўшчыкаў на прадмет бяспекі і інтарэсу да іх сумежных органаў. 

У 2021-м многія (апроч Ціхіні, які выйшаў перад выбарамі апрацоўваць крымінальны элемент для барацьбы з апазіцыяй), атрымалі тэрміны. 

Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў калоніі. Адбываў тэрмін у Бабруйску. 

Але, як нам стала вядома, шматразовыя хадайніцтвы Крыштаповіча на імя Лукашэнкі аб памілаванні далі плён, і Крыштаповіч быў памілаваны. Днямі ён выйшаў з калоніі. 

«Больш за тое, Крыштаповіч атрымаў у падпарадкаванне калгас у адной з абласцей. Вяртаецца на свабоду ўпраўленцам», — сказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
22.07.2023
Организатор преступной схемы (главарь), получивший самый большой срок, в итоге вышел раньше всех...
0
даведка/адказаць/
23.07.2023
Жена Карпенкова одна из руководителей финансовой разведки, куда стекаются запросы со всех спецслужб.
0
Гость/адказаць/
23.07.2023
Прошёл курс ‘’повышения квалификации’’ и сдал экзамен , а теперь практика-отработка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829