Знайсці
15.07.2023 / 11:4038РусŁacБел

Алесь Пушкін мучыўся страшнымі болямі, але яго не шпіталізавалі. Хто начмед у турме, дзе ён памёр

У Бальніцу хуткай дапамогі Гродна мастака-палітвязня прывезлі з турмы 11 ліпеня непрытомным, з запушчанай прабадной язвай, уратаваць яго было ўжо немагчыма. Пазней дайшлі звесткі, як пакутна Пушкін паміраў. Моцныя болі ў Алеся Пушкіна пачаліся яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Расказваем таксама, хто кіруе медчасткай гродзенскай турмы.

Віктар Лутцаў, начмед турмы Гродна. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Што адбылося з Алесем Пушкіным?

Як стала вядома, моцныя болі ў Алеся Пушкіна пачаліся яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Аднак турэмныя дактары абмяжоўваліся капеечнымі абязбольвальнымі сродкамі і хацелі адправіць Пушкіна ў ШІЗА за сімуляцыю.

Болі нарасталі і нарасталі.

За тры-чатыры дні да шпіталізацыі болі ў Алеся Пушкіна сталі нясцерпнымі, аднак яго не накіравалі ў гарадскі шпіталь. Яму сталі даваць толькі моцныя абязбольвальныя сродкі.

Калі б Пушкіна прывезлі хоць на некалькі дзён раней, хірургі, імаверна, яго ўратавалі б.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй са смерцю Алеся Пушкіна, расказала выданню MOST, што адбылося ў гродзенскім шпіталі, дзе памёр палітвязень.

Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

— Пушкіна прывезлі ў бальніцу фактычна пры смерці. У яго быў развіты перытаніт, быў септычны стан і паліорганная недастатковасць. Калі сказаць простай мовай, у яго была дзірка ў страўніку. Практычна не было шанцаў на выратаванне.

Прабадная язва выклікае востры боль, таму пацыент адразу звяртаецца са скаргамі. У большасці выпадкаў у чалавека ёсць некалькі дзён для таго, каб ліквідаваць праблему аператыўна. Калі хвораму своечасова дапамагчы, ён будзе жыць далей. Пасля такіх аперацый пацыента звычайна ўжо праз пару дзён адпускаюць дадому. Калі гэтага не зрабіць своечасова, то прабадзенне язвы выкліча перытаніт і септычны шок.

Сітуацыя з Пушкіным? Яго проста забілі ў турме, інакш я гэта не назаву. Проста не магло быць такога, каб ён не звяртаўся ў турме па дапамогу, бо такая клінічная карціна выклікае востры боль.

Ён павінен быў адчуваць моцныя пакуты, гэта як кінжал у жываце, — сказаў суразмоўца Most.

Суразмоўца адзначае, што язва ў Пушкіна магла ўзнікнуць праз турэмнае харчаванне, а таксама праз адсутнасць медыцынскай дапамогі.

Былы турэмны медык, з якім размаўляла «Наша Ніва», мяркуе, што ў момант, калі Пушкін адчуў моцны боль, адбылася перфарацыя страўніка, так званае прабадзенне язвы (узнікла дзірка ў страўніку).

«Гэты стан смяротна небяспечны і патрабуе неадкладнай шпіталізацыі і хірургічнага ўмяшальніцтва. Хутчэй за ўсё, турэмны фельчар проста не прыдаў гэтаму ніякага значэння, бо сімптомы могуць быць розныя», — сказаў «Нашай Ніве» былы турэмны медык, які папрасіў, каб ягонае імя не называлі.

«Але калі ёсць прабадзенне язвы, то тры дні — гэта такі тэрмін, што выратаваць чалавека малаімаверна».

Смерць Алеся Пушкіна, як заўважае былы турэмны медык, — гэта падстава, каб правесці следчыя дзеянні і экспертызы наконт дзеянняў медыцынскага ды іншага турэмнага персаналу. Пасля гэтага можна будзе даць ацэнку, чыя віна была ў тым, што здарылася.

Хто кіруе медчасткай турмы Гродна

Віктар Лутцаў кіруе медыцынскай часткай гродзенскай турмы восем гадоў. Яму 37 гадоў, ён выхадзец з сям'і вайскоўца і прадавачкі. У яго ёсць брат-блізнюк, які таксама працуе доктарам, па звестках, якія перадалі нам «Кіберпартызаны».

Пасля школы Віктар Лутцаў з братам паступілі ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Падчас вучобы ва ўніверсітэце Віктар падпрацоўваў спачатку на будоўлі, а пасля на станцыі хуткай дапамогі. Пасля інтэрнатуры год працаваў у Гродзенскім абласным клінічным цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія».

Пасля пайшоў доктарам у сілавыя ведамствы. Спачатку стаў нарколагам у лячэбна-працоўным прафілакторыі №5, які знаходзіцца непадалёк ад Навагрудка. Там яму прысвоілі званне лейтэнанта. У 2013-м мужчына перайшоў на пасаду псіхіятра-нарколага ў турму №1 і стаў старшым лейтэнантам. Праз два гады яго павысілі да начальніка медыцынскай часткі турмы і прысвоілі ў 2019-м званне маёра.

Жонка працуе неўролагам, брат-блізнюк — таксама доктар, яшчэ адзін з братоў працуе ва ўпраўленні юстыцыі ў Гродне.

«Наша Ніва» спрабавала звязацца з Віктарам Лутцавым, але ён не адказаў на тэлефанаванні і паведамленні.

Як арганізавана медыцынская дапамога ў турмах?

Былы турэмны лекар, які доўгі час працаваў у пенітэнцыярнай сістэме, тлумачыць, што ў кожнай турме ці калоніі ёсць уласная медыцынская частка, у якой працуюць медыкі, ёсць базавыя прыборы для дыягностыкі, невялікая лабараторыя.

«Начальнік турмы адказвае за медыцынскае забеспячэнне, то-бок укамплектаванасць медыцынскай часткі персаналам, і матэрыяльнае забеспячэнне. А начальнік медыцынскай часткі арганізоўвае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным.

Інструкцыя аказання медыцынскай дапамогі такая: зняволены звязваецца з любым прадстаўніком адміністрацыі, а той перадае скаргу медыку. Калі нестандартная сітуацыя здараецца ноччу, то паведамляюць дзяжурнаму памочніку начальніка ўстановы, а ён прымае рашэнне — выклікае або медыцынскага работніка, або хуткую дапамогу».

Наколькі ўкамплектаваны штат медчасткі гродзенскай турмы, невядома.

Чаму якасць медыцынскай дапамогі ў турмах невысокая? Таму ёсць некалькі прычын. Недахоп дактароў, стомленасць, выгаранне (якое бывае і ў звычайных паліклініках).

«Таксама пытанне лекаў — праз недахоп фінансавання купляюць толькі беларускія, а яны не ўсім ідуць. Матэрыяльна-тэхнічная база медчастак таксама не ў найлепшым стане», — тлумачыць былы турэмны медык.

Яшчэ адной прычынай ён называе тое, што на медыкаў навешваюць шмат дадатковых абавязкаў.

«Гэта і нейкія паперкі, і дзяжурствы па калоніі, і бессэнсоўная ідэалагічная праца», — удакладняе ён.

Турэмным дактарам складана і таму, што крымінальнікі, асабліва рэцыдывісты, часта сімулююць хваробы, каб трапіць у медчастку ці каб атрымліваць дымедрол і іншыя сродкі. У той жа час зверху ў СІЗА і калоніі паступаюць указанні жорстка абыходзіцца з палітычнымі зняволенымі, і людзі з садысцкімі схільнасцямі з ліку турэмнага персаналу атрымліваюць адносна палітвязняў карт-бланш.

Гэта не першая смерць вязня гродзенскай турмы з пачатку года. У студзені ад пнеўманіі там памёр яшчэ адзін мастак Руслан Карчаулі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі. Хто судзіў Алеся Пушкіна

«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

Галоўная таямніца Алеся Пушкіна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
15
Абуральна
177
17.07.2023
Обладатели глубины не боятся пены, > цяжка адолець напісанае?
Ды не асабліва. Таму прачытаў ды скараціў да класічнага русамірнага слогана без страты сэнсу :) 
> Наўмысна ж без намёкаў і абстракцый пісалася. Замест таго, каб крыўляцца і ўсіх называць рускамінымі недарэкамі, 
Крыўляешся тут якраз ты. Рускамірнымі я нызываю менавіта рускамірных, а не “ўсіх”.
> як раз прапаную падумаць, якую беларусізацыю, насамрэч карэнізацыю,  прапануем нашаму народу. Відавочна, попыт на сваё, сапраўднае, попыт на Беларусь ёсць і будзе расці. А што прапануем? І не менш важна - як прапануем?  
А вы - гэта хто? Вы ды вашыя сябрукі з палаты хворых на манію велічы? Бо што вы збіраецеся “прапанаваць” народу звыш таго, што ўжо прапанавалі нашыя класікі і героі? Гэта ўжо пытанне да народа, ці збіраецца ён абудзіцца, або так і сканае ў цемры. І калі вы або нехта іншы балбоча пра прыход “дэмакратыі” народу, які не мае не тое што суверынітэту, але нават разумення яго сэнсу, то вы - дурань або хлус. 
> Калі хочацца толькі пацешыць сваё самалюбства, звінаваціўшы ўсей свет у "рускамірным кукарэку", то гэтую бздуру "свядомых" ўжо з'елі ў 90-х, у выніку каларытныя свядомыя за мяжою, тутэйшыя актывісты ў турмах гніюць, а народ 29 гадоў ванітуе, душыцца, але ўсё аніяк не можа адрыгнуць тую памылку. Але камусьці і цяпер хочацца лозунгі крычаць, пускаць пену ды абразы на людзей раскідваць.
Дык якраз там, “бздуру” сваіх свядомых з’елі, там жыццё даўно наладжанае. Там жа, дзе нават лыжка беларушчыны ідзе носам, там тутэйшыя жывуць як скот на сваёй калісьці зямлі або як прымакі на чужой. 
Вы мне лепш скажыце, чаму рускамірныя адмаўляюць гэты элементарныя факты рэчаіснасці і хлусяць-хлусяць-хлусяць? 
0
Железный Дровосек /адказаць/
17.07.2023
Тупые колхозные убийцы. С недоразвитой ордой за спиной,ради которой убивают,пытают уничтожают беларусов. Все эти холуи девятых май,златых куполов и прочей балалаечной дряни.
0
анатам /адказаць/
17.07.2023
Виктор, Вам ваш божилка совхозный не поможет...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031