Знайсці
14.07.2023 / 09:34РусŁacБел

Два пуцеправоды на Даўгабродскай і два ў цэнтры горада. Якія масты ў Мінску чакае рамонт

За мінулыя некалькі гадоў у сталіцы капрамонт або рэканструкцыю зведала 18 маставых збудаванняў, але яшчэ каля дзясятка аб'ектаў стаіць у чарзе на абнаўленне. Пра будаўнічыя работы на гарадскіх пуцеправодах «Мінск-Навінам» распавёў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў.

Фота: «Мінск-Навіны»

На пуцеправодзе паміж вул. Маскоўскай і вул. Чкалава асноўныя работы ўжо пачалі. Пазней будаўнікі пачнуць рамонт на мосце, які вядзе да вуліцы Брэст-Літоўскай.

Яшчэ адзін аб'ект — маставое збудаванне паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай. Тут прадугледжваецца дэмантаж шэрага апор каля чыгуначных пуцей і пераўтварэнне пуцеправода ў доўгапралётны. Праектаванне плануюць завяршыць да канца 2023 г., а самі будаўніча-мантажныя работы пачаць пасля таго, як яны скончацца на пуцеправодзе паміж вул. Чкалава і Маскоўскай. Такім чынам спадзяюцца пазбегнуць транспартнага калапсу ў цэнтры горада.

Капрамонт з мадэрнізацыяй чакае і мост на вул. Ваўпшасава над чыгункай. Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі ўжо выканана, зараз трэба будзе разабрацца з кампенсацыяй уладальнікам гаражоў, размешчаных пад пуцеправодам. Гаражы будуць знесеныя. Будаўнічыя работы пачнуць, калі скончаць капрамонт маставога збудавання паміж вул. Запарожскай і Радыяльнай. Яго маюць намер завяршыць у верасні.

Абнавіць плануюць два пуцеправоды на вул. Даўгабродскай: над чыгункай у раёне Мінскага завода шасцярэнек і над вул. Ванеева. Для гэтых аб'ектаў цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя.

Яшчэ адзін кандыдат на капрамонт знаходзіцца на скрыжаванні вул. Карла Лібкнехта і праспекта Жукава. Праектную дакументацыю ў «Гардарбудзе» разлічваюць атрымаць восенню.

У планах капрамонту з мадэрнізацыяй таксама масты цераз раку Свіслач на праспекце Незалежнасці, вул. Галадзеда і вул. Пуліхава.

Чытайце таксама:

Адна паласа ў кожны бок. На мосце паміж Маскоўскай і Чкалава ў Мінску транспарт рухаецца па новай схеме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930