Знайсці
12.07.2023 / 18:5420РусŁacБел

Сілавікі разграмілі кватэру Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай у Мінску

ГУБАЗіК дабраўся да кватэры вядомых журналістаў Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай у Мінску. Узламаўшы ў кватэры дзверы, лукашэнкаўскія сілавікі па сваёй звыклай схеме паказальна яе разграмілі, пахваліўшыся адпаведным відэа ў сваім тэлеграм-канале.

Такія метады, характэрныя для крымінальных груповак, але не для афіцыйных сілавых структур у іншых краінах, рэгулярна ўжываюцца ГУБАЗіКам у дачыненні да нерухомасці тых вядомых апазіцыйных дзеячаў, якія знаходзяцца за мяжой і да якіх немагчыма дацягнуцца.

У гэтых кватэрах губазікаўцам нічога не трэба здабываць для нейкіх следчых дзеянняў, нягледзячы на афіцыйнае сцвярджэнне, што «ператрус» праводзіцца «ў мэтах выяўлення схованак і іншых прыкмет садзейнічання тэрарызму».

Насамрэч адзіная мэта гэтага ўварвання — проста зрабіць у кватэры разгром. Гэтым самым, з аднаго боку, сілавікі імкнуцца сваіх апанентаў запалохаць і дэмаралізаваць, а з другога — прадэманстраваць свой разрыў з нормамі законнасці.

Дзяніс Дудзінскі, які раней працаваў на тэлеканале «Беларусь 1», і ягоная жонка Кацярына Раецкая з'ехалі з Беларусі ва Украіну летам 2021 года. Пасля пачатку вайны яны пераехалі ў Польшчу. Дудзінскі доўгі час працаваў карэспандэнтам «Белсата» ва Украіне падчас вайны, у тым ліку ў прыфрантавой зоне.

У верасні 2020 года Дзяніс Дудзінскі атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 24.23 КаАП). У кастрычніку яго аштрафавалі па гэтым жа артыкуле на 675 рублёў (каля 270 даляраў). З гэтага пачалася яго і жонкі адысея.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
21
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
130
0
Valadzimir/адказаць/
14.07.2023
[Рэд. выдалена]
14.07.2023
Постоянный телезритель БТ, менавіта так. А напачатку 10-х вучыў сваю аўдыторыю “правіна гаваріць па-русскі”, тобок без беларускага акцэнту. 

Памяць залатой рыбкі ў невероятных. 
0
Янка/адказаць/
18.07.2023
Постоянный телезритель БТ, памылковы падыход. У адпаведнасці з гэткай лёгікай ўвесь дазволены рэжымам беларускі шоў-бізнэс адносна вегетарыянскіх часоў трэба лічыць прапагандай. Тый жа Славянскі базар канчаткова набыў прапагандысцкі характэр у 2020, калі Дудзінскага там ужо даўно не было. Любыя прыцягнутыя за вушы прэтэнзіі з мінулага да Дудзінскага гучаць дзіўна асабліва на тым фоне, што ён рызыкаваў жыццём, калі ў 2022 працаваў ва Ўкраіне карэспандэнтам Белсата ў самых гарачых кропках вайны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера