Знайсці
10.07.2023 / 16:3013РусŁacБел

На фестываль у Александрыі Лукашэнка паехаў са сваёй старой знаёмай 

З дзяўчынай, якую пасадзілі побач з Аляксандрам Лукашэнкам на Купаллі ў Александрыі, ён ужо танцаваў і ездзіў на баль выпускнікоў.

Злева направа сядзяць: кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант, Мікалай Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка, Уладлена Зайцава. Скрыншот з тэлеграм-канала «Пул першага»

На свяце ў Александрыі 8 ліпеня каля Лукашэнкі сядзела фіналістка «Міс Беларусь — 2021» Уладлена Зайцава. Адметна, што ў гэты ж год на конкурсе стала фіналісткай дзяўчына, з якой палітыка бачаць апошнім часам найчасцей, — Настасся Казырыцкая.

Упершыню Зайцаву і Лукашэнку пабачылі разам на Рэспубліканскім балі для моладзі ў снежні 2021-га, менавіта Зайцава танцавала з Лукашэнкам. Наступны іх сумесны выхад адбыўся праз паўтара года на балі выпускнікоў, які прайшоў сёлета на плошчы ля Палаца спорту (там жа па другую руку ад Лукашэнкі стаяла Казырыцкая).

Уладлена Зайцава і Аляксандр Лукашэнка на балі выпускнікоў у 2023-м. Скрыншот сюжэта канала АНТ

Уладлене Зайцавай 25 гадоў. Родам яна з Магілёва. Скончыла магістратуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова і пайшла працаваць на мытню. Яна сама некалі выступала перад Лукашэнкам у Александрыі разам з творчым калектывам. Раней дзяўчына даволі шмат удзельнічала ў конкурсах прыгажосці, а яе настаўніца — Таццяна Палазкова, кіраўніца Nagorny Podium School. Дзе цяпер працуе дзяўчына — невядома.

Уладлена Зайцава падчас працы на мытні. Фота: інстаграм Магілёўскай мытні

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Паліна Шуба вяртаецца ў абойму

Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: чаму і што ён ім давярае. Вялікая гутарка з Альмірай Усманавай

«Ты што, лесбіянка?» Былыя палітзняволеныя расказалі пра дзівацтвы памочніка начальніка жаночай калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
14
0
умка/адказаць/
10.07.2023
"вокруг своего бункеру" а во дВОРце не3%ависимости есть подземный бункер?
10.07.2023
Мікіта, чарговая эскартнiца. Любiць дзед маладых.
0
умка/адказаць/
10.07.2023
No .
любіць ён толькі сябе .
падцверджаннем таму - сьлёзы ў вачах, калі яго пачала нахвальваць расейская поп-сьпявачка (не ведаю, хто такая)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930