Знайсці
09.07.2023 / 23:016РусŁacБел

Правакатар Церах расказаў, чаму пакрыўдзіўся на апазіцыю

Аўтар «СБ» і правакатар Юрый Церах (па мянушцы Людажор), які любіць рабіць укіды ў медыя, даў інтэрв'ю Азаронку сярод крыжоў у Курапатах.

Юрый Церах. Скрын відэа СТБ

Юрый Церах згадаў выпадак, пасля якога ён пакрыўдзіўся і азлобіўся на апазіцыю. У 2018-м ён прыехаў у рэстаран «Поедем поедим», які пабудавалі побач з Курапатамі. Кажа, што быў тады апалітычным чалавекам. Калі Церах пад'язджаў да рэстарана, маладафронтавец Дзяніс Урбановіч спрабаваў перакрыць яму дарогу.

«Мне гэта проста паламала мозг. Я ўсё жыццё жыў у краіне, дзе ўсё нармальна па законе, дзе ў мяне ёсць законныя правы, я іх магу рэалізаваць, калі штосьці спатрэбіцца. І вось нейкія людзі не хочуць, каб я праехаў туды, куды я маю права прыехаць», — расказвае ён.

«І вось тады яны мяне зачапілі гэтым усім», — дадае.

Разам з Азаронкам яны ходзяць сярод крыжоў у Курапатах і праслаўляюць НКВД.

«Кулакоў тады прыціскалі? Вядома, прыціскалі. Гэта банды былі самыя сапраўдныя. Раскулачвалі, маёнткі адбіралі? Так, адбіралі. Таму што нажылі ўсё несумленна, таму што новая ўлада была, — разважае Церах.

— Ворагі народу — гэта не пусты гук, не нейкая пужалка з гісторыі. Гэта рэальнасць. Яны былі тады, яны ёсць цяпер».

Церах згадвае таксама, як яму ў сакавіку 2021 года парэзалі шыны аўто. Шэсць фігурантаў з ініцыятывы «Буслы ляцяць» тады затрымалі і асудзілі за гэты і іншыя эпізоды. Мужчыны атрымалі ад 8 да 15 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каб патроліць пратэсныя каналы, прапагандыст Юрый Церах стварыў фэйкавае фота Прыгожына ў гатэлі. Але вынік атрымаўся нечаканы

Як пасварыліся прапагандыст СБ, вядучая канала ГУБАЗіКа і сакратарка «Белай Русі»

Стоп-фэйк: аўтар «СБ» заявіў, што журналіст «Нашай Нівы» нібыта шантажаваў 18-гадовую дзяўчыну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Давай пагойдаемся/адказаць/
10.07.2023
От 8 до 15 лет за порезанные шины! В общем, это всё, что нужно знать про эту местность.
0
Freddy /адказаць/
11.07.2023
Мне гэта проста паламала мозг

эти претензии к родителям.  
0
Янка/адказаць/
11.07.2023
Я ўсё жыццё жыў у краіне, дзе ўсё нармальна па законе

Дык халакост пры Гытлеры таксама рабілі па законах.
А цяпер ў Беларусі знішчаюць могілкі нязручных для рэжыма змагароў супраць нацызму з АК.
Калі ў Цераха ўвогуле адсутнічае пачуццё павагі да ахвяраў сталінскага тэрора - то не варта спасылацца на законы, якія прымае ўлада ўзурпатара.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829