Знайсці
08.07.2023 / 01:304РусŁacБел

Суму, патрэбную беларускаму кубінцу для аплаты паслуг адваката, сабралі за некалькі гадзін

Беларусы зноў паказалі цудоўны прыклад салідарнасці і ўзаемадапамогі. Кубінцу з Беларусі Раберта Вальдэсу Касануэва, які апынуўся перад пагрозай дэпартацыі з Літвы, патрэбныя яму 1900 еўра на адваката сабралі за лічаныя гадзіны. 

Раберта Вальдэс Касануэва з кіраўніком фонду Bysol Андрэем Стрыжаком. Фота: facebook.com/andrej.strizhak

Кубінец Раберта Вальдэс Касануэва, які 30 гадоў пражыў у Беларусі, а ў 2020 годзе актыўна падтрымаў нашы пратэсты, не змог атрымаць статус уцекача ў Літве. Ні ў Беларусь, ні на Кубу па зразумелых прычынах ён вярнуцца не можа, таму хоча змагацца за свае правы.

Цяпер Раберта будзе падаваць апеляцыю на рашэнне літоўскіх чыноўнікаў, і без паслуг іміграцыйнага адваката яму тут не абысціся. Для іх аплаты акурат і збіраліся грошы. Застаецца спадзявацца, што ўсё будзе не дарма.

Чытайце таксама:

Беларус Віталь Тысеў, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі, зноў просіць дапамогі

Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту з Бярозаўкі

«Я проста сядзеў у камеры і марынаваўся». Кубінец, які 30 год пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты — пра тое, як яго выслалі з краіны

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
08.07.2023
Ён ужо не кубінец, а беларус сапраўдны )), моцна цісну руку гэтаму цудоўнаму, мужнаму чалавеку. Дай Божа, каб усё атрымалася з міграцыйным кейсам. Беларусам дзякуй за салідарнасьць!
0
Тэкля/адказаць/
08.07.2023
Добра, што сабралі. Жадаю, каб чалавек вырашыў свае праблемы. Добра было б, каб усім, каму патрэбна дапамога, дапамагалі, у каго ёсць такая магчымасць
0
распутник/адказаць/
08.07.2023
крокус , не царская гэта справа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера