Знайсці
05.07.2023 / 08:405РусŁacБел

Раптоўна памёр 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка

4 ліпеня раптоўна памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Аляксей Аўраменка нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску.

У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010 годзе — Акадэмію кіравання. 

З 2000 па 2001 год працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі, з 2001 па 2006 год — галоўным спецыялістам аналагічнага ўпраўлення ў дэпартаменце «Белаўтадар» ведамства. 

З 2006 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў Беларусі. 

У 2012 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў.

З 25 ліпеня 2013 года займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі, з 3 сакавіка 2016 года — пасаду першага намесніка міністра транспарту і камунікацый.

15 студзеня 2019 года Аляксей Аўраменка быў назначаны міністрам транспарту і камунікацый.

Прычына смерці не паведамляецца. 

За апошні год гэта трэцяя смерць беларускіх топ-чыноўнікаў: 26 лістапада 2022 года памёр міністр замежных спраў Уладзімір Макей, 2 красавіка гэтага года — намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1
6
Бывший сотрудник/адказаць/
05.07.2023
Искренне соболезную. Алексея Николаевича в аппарате Минтранса уважали все. 😪
0
Андрусь/адказаць/
05.07.2023
Чаму наша незалежная прэса называе нейкіх чыноўнікаў, якіх на іхнія пасады папрызначаў самаабвешчаны і нібыта нелегітымны лукашэнка, міністрамі, пркурорамі, суддзямі нават без нейкіх агаворак, кшталту "так званы" ці наўпрост "прызначаны лукашэнкам"? Тое, што лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу - гэта гаворыць пра тое, што ён нелегальны. І ўся ягоная адміністрацыйная групоўка - таксама нелегальная. Але, калі нават дэмакрытычныя беларускія інстытуцыі вызнаюць кадравыя рашэнні, якія прымае лукашэнка, легітымнымі, асоб, якія займаюць пэўныя пасады паводле рашэнняў лукашэнкі - сапраўды гэтымі пасадоўцамі, то гэта легітымізуе гэтую ўладу. Мала таго, што ў Беларусі ад самай фальсіфікацыі выбараў не было масавых акцыяў грамадзянскага непадпарадкавання, дык яшчэ і ў інфармацыйным полі лукашысты ўвесь гэты час легітымізуюцца.
Напрыклад, на акупаваных расіяй тэрыторыях Украіны акупанты таксаа папрызначалі нейкіх сваіх стаўленнікаў "міністрамі асветы", "міністрамі ўнутраных справаў" і г.д. Ва Украіне немагчыма сабе ўявіць, каб нейкае СМІ вызнала іх сапраўды гэтымі міністрамі і назвала без двукосся і агаворкі "прызначаны акупантамі". І гэта вельмі важна, каб людзі і самі гэыя калабаранты разумелі, што яны працуюць на незаконную акупацыйную ўладу. Чаму нашыя СМІ датычна лукашэнкавых чыноўнікаў гэта не разумеюць?  
0
Woodoo Cult /адказаць/
05.07.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031