Знайсці
04.07.2023 / 21:263РусŁacБел

Пасля аргазму (асабліва разам) лепш спіш, цяпер афіцыйна

Хоць дасведчаныя людзі могуць сказаць, што гэта было зразумела і без навуковых прац, але даследчыкі з Нідэрландаў вырашылі правесці адмысловае даследаванне з дапамогай 250 добраахвотнікаў.

Фота: vecteezy

Папярэднія даследаванні паказалі, што добры сэкс дапамагае людзям лягчэй засынаць. Напрыклад, апытанне жыхароў Нарвегіі, апублікаванае ў канцы 2019 года, выявіла такую ​​заканамернасць. Але гэтыя даследаванні ў асноўным былі крос-секцыйнымі і рэтраспектыўнымі. Гэта азначае, што яны просяць людзей успомніць свае сэксуальныя звычкі і звычкі сну ў адзін момант часу, што можа прывесці да менш дакладных або перадузятых адказаў. Таму для свайго новага даследавання навукоўцы з Універсітэта Гронінгена ў Нідэрландах хацелі ліквідаваць некаторыя з гэтых недахопаў.

Яны набралі больш за 250 добраахвотнікаў. У пачатку ўдзельнікі запоўнілі анкету, аналагічную іншым крос-секцыйным даследаванням, але потым яны таксама вялі дзённік з падрабязным апісаннем свайго сну і любых сэксуальных дзеянняў на працягу наступных двух тыдняў — гэта называецца падоўжаным даследаваннем.

Грунтуючыся на першапачатковых адказах апытання, даследчыкі выявілі відавочную сувязь паміж лепшым сном і сэксам (з лагічным завяршэннем у выглядзе аргазму) або мастурбацыяй з такой жа канцоўкай. Паляпшэнні ўключалі лепшую якасць сну па ўласных ацэнках і меншы час, неабходны для засынання. Дадатковы аналіз дзённікаў паддоследных выявіў, аднак, што толькі сэкс з аргазмам быў звязаны з лепшым сном. Высновы былі апублікаваныя ў Journal of Sleep Research.

Даследчыкі сцвярджаюць, што апошнія вынікі могуць трохі супярэчыць мінулым даследаванням, якія сцвярджаюць, што і мастурбацыя сама па сабе можа спрыяць добраму сну. Хоць людзі па-ранейшаму паведамлялі, што пасля мастурбацыі спалі лепш, калі іх прасілі ўспомніць свой вопыт, можа быць так, што сэкс значна больш уплывае на сон, што потым і адлюстроўваецца ў адказах людзей у дзённіку ў рэжыме рэальнага часу. Верагодна, гэта так, бо не толькі аргазм дапамагае людзям лягчэй пагрузіцца ў сон, але і дадатковая блізкасць і камфорт, які забяспечвае партнёр, мяркуюць даследчыкі.

Gizmodo адзначае, што аўтары не выявілі ніякіх гендэрных адрозненняў у станоўчым уплыве сэксу на сон. Цікава пры гэтым, аднак, што з крос-секцыйных даных вынікала, што сэкс або мастурбацыя без аргазму былі звязаныя з пагаршэннем сну (прычым гэтыя негатыўныя наступствы былі больш моцнымі па ацэнцы мужчын). Між тым з падоўжаных даных вынікала, што сэкс або мастурбацыя без аргазму, здавалася, не аказваюць сур'ёзнага ўплыву на сон людзей у той ці іншай меры.

Гэтае даследаванне мае да таго ж і свае агаворкі. А менавіта, большасць добраахвотнікаў былі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Такім чынам, можна было б правесці дадатковыя даследаванні для вывучэння больш шырокага кола насельніцтва ў іншых частках свету.

Аднак, улічваючы агульныя доказы, цалкам верагодна, што сэкс сапраўды спрыяе лепшаму настрою, сну і, такім чынам, агульнаму здароўю, асабліва калі гэта адбываецца з партнёрам ці партнёркай, кажуць аўтары. Таму цяпер, грунтуючыся на навуковых даных, нават для скептыкаў заашчадзіць на снатворных прэпаратах можа стаць лягчэй.

Чытайце таксама:

«Правіла пяці хвілін». Беларусы расказалі, як зліваюцца са спаткання, калі яно не падабаецца

Студэнтка прааналізавала, як пратэсты паўплывалі на сэксуальнае жыццё беларусаў

Мадэль падоўжыла свае ногі на 14 сантыметраў для «зручнасці ў сэксе» ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Міхалыч/адказаць/
04.07.2023
Дык што, цяпер можна з аргазмам? Ларыска, а я табе што гаварыў?
04.07.2023
Adkryli Ameryku ! Geta ja vedau 50 god tamu... Spish  jak zabity...
0
Чалавек/адказаць/
25.09.2023
Жанчынам дакладна лёгка пасля аргазму, чым без яго. Дзіка ўявіць, як нехта не сканчае і яшчэ пасля гэтага спакойна спіць. Ніякай палёгкі, а вычварэнства нейкае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031