Знайсці
30.06.2023 / 10:1411РусŁacБел

Усё ж такі бою паміж Маскам і Цукербергам быць. Ён можа адбыцца ў незвычайным месцы

Ілан Маск заявіў у твітары, што яго бой з Маркам Цукербергам можа адбыцца ў Калізеі. У якасці месца правядзення мерапрыемства разглядаўся Лас-Вегас.

Марк Цукерберг і Ілан Маск. Фота: Getty Images

Дарэчы, у Лас-Вегасе ёсць тэатр «Калізей», за аснову якога пры будаўніцтве былі ўзятыя арыгінальныя пабудовы Старажытнага Рыма.

Маск таксама выклаў урывак з камедыйнага фільма пра Калізей з подпісам: «Мне трэба папрацаваць над вынослівасцю».

Трэніраваць Маска да бою будзе трохразовы ўладальнік чэмпіёнскага пояса UFC Жорж Сэн-П'ер. Тым часам бізнэсмен правёў трэніроўку з навукоўцам Лексам Фрыдманам, у якога чорны пояс па джыу-джытсу.

«Я надзвычай уражаны яго сілай, магутнасцю і ўменнем дзейнічаць як на нагах, так і на падлозе. Гэта было эпічна. Тое, як Ілан і Марк займаюцца баявымі мастацтвамі, сапраўды натхняе», — падпісаў Фрыдман фота спарынгу.

Пра магчымы бой двух тытанаў інтэрнэту стала вядома на мінулым тыдні.

Маск 22 чэрвеня апублікаваў паведамленне ў твітары, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербергам. На гэта Цукерберг, кіраўнік Meta, мацярынскай кампаніі фэйсбука і інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з каментаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».

На пытанне Цукерберга Маск даслаў адказ: «Актагон (арэна-васьмікутнік) у Вегасе».

На наступны дзень у твітар прыйшла мама Маска і сказала, што бой будзе адменены.

Але здаецца, яе ніхто не слухае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
0
Хопіць!/адказаць/
30.06.2023
Инокентий, Антысэміцкае глупства. Хопіць! Будзь чалавекам.
1
Durań suprać durnia/адказаць/
30.06.2023
Adzin bahaty ehaman zmahajecca z druhim bahatym ehamanam, jak maleńkija chłopčyki ŭ školnym dvary. Hłupstva, niavartaje surjoznaj uvahi. Šmat hrošaj, mała mazhoŭ.
0
Казік/адказаць/
03.07.2023
Инокентий, радню Маска адмыслова даследвалі. Бо спярша нехта дадаў яго ў спіс знакамітых габрэяў. Але потым усё праверылі і выключылі, бо няма там ані грама. Гугліцца лёгка. А фіксацыя на габрэйскай тэме - рэч нездаровая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930