Знайсці
25.06.2023 / 13:546РусŁacБел

Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера ордэна Жалезнага рыцара.

Міраслаў Лазоўскі

Ордэн Жалезнага рыцара — найвышэйшая вайсковая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле статута ордэн ёсць аб’яднаннем кавалераў, адзначаных «за выбітнае паспяховае кіраванне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак», паведамляецца на сайце Рады БНР.

Ордэн быў заснаваны ў 1949 годзе дэкрэтам старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка. Ордэн Жалезнага рыцара трактуецца Радай БНР як беларускі пераемнік ордэна Virtuti Militari, заснаванага ў апошнія гады ВКЛ і Рэчы Паспалітай, кавалерам якога быў Тадэвуш Касцюшка.

Гэта першае вядомае прысуджэнне тытула кавалера ордэна Жалезнага рыцара з 1952 года.

Каліновец, былы лідар патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Міраслаў Лазоўскі загінуў пад Бахмутам 16 мая. Ён ваяваў у складзе палка Каліноўскага.

Развітанне з Міраславам (пазыўны Мыш) у Кіеве, 26 мая 2023 г. Фота: полк Каліноўскага

Чытайце таксама: 

«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель

«Нам трэба ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Слава Герою/адказаць/
25.06.2023
Сп. Міраслаў заняў пачэснае месца ў пантэоне нацыянальных герояў. Яны пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына.

Божа, даруй Валадарства Нябеснае палеглым беларускім Ваярам Святла.
2
Юрнст Энгер/адказаць/
25.06.2023
Знаўца, а хто кажа, што трэба называць імёны і прозвішчы? А калі ня ўдасца дастаць целы? Няма цела -- няма дзела? Ганарова развітацца з хлопцамі можна было ўжо даўно і бяз целаў. Калі ўдасца дастаць целы, то потым ганарова пахаваць, ці наадварот у цішыні -- як пажадаюць родныя. А так проста не па-людзку.
25.06.2023
Слава Герою, яны пашлі паміраць за Украіну і ваяваць з рускімі. Усё, што дэкларуецца звыш гэтага, казкі венскага лесу. Калі вы ўжо прачнецеся блажэнныя вар’яты?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031