Знайсці
24.06.2023 / 11:141РусŁacБел

Памёр Валер Ухналёў

Пасля цяжкой хваробы памёр намеснік старшыні партыі левых «Справядлівы свет» Валер Ухналёў. Яму было 68 гадоў.

Валерый Пятровіч Ухналёў нарадзіўся 18 ліпеня 1954 года.

Працоўны шлях пачынаў рабочым. Выкладаў тэхнічныя дысцыпліны ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. З 1978 года быў на камсамольскай рабоце. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола інстытута да загадчыка аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Цэнтральнага камітэта.

Член Бюро ЦК партыі з 1994 года. Неаднаразова абіраўся першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта партыі.

З 2009 года — намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

Развітанне з Валерам Ухналёвым адбудзецца ў панядзелак у рытуальнай зале па вуліцы Кульман, 9 у Мінску з 12:00 да 13:30, піша «Народная Воля».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
0
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
24.06.2023
левы, але мабыць проста што з рабочых, умоўна кажучы, лейбарыст. можа і нязлы дзядзька быў. R.I.P.

а Ухналь - гэта адмысловы плоскі цвік, якім падкову мацавалі да капыта. Беларускае слова з нямецкай мовы. 

https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D1%85%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8C
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031