Знайсці
03.07.2023 / 16:301РусŁacБел

Катаванні палітычных у ІЧУ: «Бывалыя зэкі шкадуюць і дзеляцца чым могуць»

Жанчына, якая адбыла тэрмін у адным з рэгіянальных ізалятараў, расказала «Нашай Ніве» пра нялюдскія ўмовы ўтрымання. «Хлопцаў прымушалі спяваць гімн на калідоры, аднаго білі на вачах усіх камер», — кажа яна.

Сцяна з партрэтамі беларускіх палітзняволеных. Вільня, май 2023 года. Фота: «Наша Ніва»

«У камеры палітычным не даюць кіпеню. Усе кураць, палітычным нельга. Порцыі ежы напалову меншыя, некаторую ежу не давалі зусім, — расказала затрыманая. — Ноччу пабудкі некалькі разоў. Калі месячныя — даюць адну пракладку на суткі, хоць законам сродкі жаночай гігіены не абмяжоўваюцца. Калі ў камеры шмон, усе выходзяць проста на калідор, а палітычных выводзяць у кайданках. 

На ложку днём ляжаць нельга, спаць днём нават седзячы нельга. Гэтыя ўсе ўмовы для палітычных. Таксама для нас голыя нары. У іншых — матрацы. Нам нельга нават кнігу чытаць. 

Не дазволена перадаваць ежу палітычным, хоць закона такога няма.

Ну, а пра блашчыц, мышэй і адсутнасць душу ўжо і казаць няма чаго. 

Хлопцаў прымушалі спяваць гімн на калідоры, аднаго білі на вачах усіх камер.

Звычайныя, бывалыя зэкі шкадуюць нас. Дзеляцца чым могуць, — адзначае жанчына.

— Я выйшла ніякая, нават цыкл збіўся на нервовай глебе», — расказвае яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
78
0
Вася/адказаць/
03.07.2023
А говорят добрый толерантный народ, ни..я подобного, злые как черти, так издеваться над людьми это надо еще поискать где. А причина в самом рабском менталитете, рабы получившие немного власти особенно измываются над теми кто рабами быть не хочет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера