Знайсці
17.06.2023 / 16:577РусŁacБел

Раскошная кніга па гісторыі Беларусі выйшла па-англійску

У кракаўскім беларускім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга «Belarus: An Illustrated History», якая мае адкрываць гісторыю нашай краіны іншаземцам. Падзеі ў ёй апісваюцца ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя: перад чытачом разгортваецца сага пра людзей, што будавалі сваё жыццё на берагах Дзвіны, Дняпра і Нёмана. Кніга пра іх багоў і звычаі, пра лад жыцця і культуру. І безумоўна — пра бясконцыя выпрабаванні, войны і перамогі. 

31 сюжэт прадыктаваны пані Гісторыяй і запісаны Уладзімірам Арловым. Іх героі як жывыя: вось малы Брачыслаў трымаецца за меч бацькі, задаволена пацірае рукі мангольскі хан, а вось вучыцца чытаць па-беларуску па адной з кніг Сымона Буднага шасцігадовы Леў з роду Сапегаў.

У кнізе вельмі шмат падрабязных ілюстрацый, якія праўдзіва паказваюць сцэны даўніх часоў. 

Кракаўскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher ужо прадае кнігу на сваім сайце на ўвесь свет. Таксама яе можна набыць афлайн у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6), а неўзабаве і ў Вільні.

Частка накладу кнігі ўжо дастаўленая ў Злучаныя Штаты, таму беларусам Амерыкі найзручней набыць кнігу на litarka.com.

Фундатары кнігі — Беларускі дабрачынны фонд у Вялікабрытаніі і Павел Бераговіч.

Чытайце таксама:

«Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і інтэлектуальнай прасторай». Стваральніца беларускага выдавецтва за мяжой — пра працу, грошы, надзеі і перспектывы

З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Назвы мяняюцца/адказаць/
17.06.2023
Valadzimir, Назвы мяняюцца. Калісьці Францыю называлі Галіяю. Цяпер яна называецца Францыя. Калісьці Беларусь называлася Літвою. Цяпер яна называецца Беларусь. Нізкі паклон аўтару й выдаўцам за гэтую ўражлівую кнігу. Англамоўны сьвет павінен ведаць сапраўдную гісторыю Беларусі.
3
Valadzimir/адказаць/
18.06.2023
Назвы мяняюцца, як бачна, Вы майстар па дэмагагічнай хлусьне, якая элементарна абвяргаецца.  
Першае - назвы "самі" не мяняюцца, іх мяняюць гістарычныя працэсы і падзеі. 
Другое - Францыю НІКОЛІ не называлі Галіяю. Спачатку, калі была Галія - не было Францыі, потым Галію захапілі франкі і ўтварылі тут сваё Франкскае каралеўства, і толькі потым, калі ў гэтым каралеўстве галы, франкі ды іньшыя народы перамяшаліся, яго сталі называць Францыяй, а жыхароў французамі.
Трэцяе - "Беларусь" НІКОЛІ не называлі Літвой. Спачатку, калі была Літва-ВКЛ, створанае літвой, нашчадкамі заходнеславянскіх мігрантаў лютічаў, не было ніякай "Беларусі". Калі народы і плямёны, "сабраныя" ВКЛ, перамяшаліся, іх сталі называць літвінамі, значную частку іх складалі праваслаўныя (рускія) літвіны. І толькі пасьля таго, як ВКЛ было захоплена і зьнішчана Расеяй, да гэтай, ужо расейскай, тэрыторыі "пряляпілася" і была падтрымана Расеяй, штучная назва "Белоруссия"  (потым "Беларусь"), а яе жыхароў пачалі называць "белоруссами"
Англамоўны сьвет цудоўна ведае, што такое "Белоруссия" ("Вайсруссланд"), і што такое   Вялікае Княства Літоўскае, якое там адназначна зьвязваюць з суседзямі белоруссов - ліетувісамі.
0
Назвы мяняюцца/адказаць/
18.06.2023
Valadzimir, Вы пішаце шмат слоў, але нічога не кажаце. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае й Жамойцкае бясспрэчна з'яўляецца часткаю гістарычнае эвалюцыі беларускага народу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930