Знайсці
16.06.2023 / 17:18РусŁacБел

У Гродне судзяць за хабар начальніка з «Гродна Азота»

У Гродне пачалі судзіць Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Пасяджэнне паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» было запланавана 16 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Магчыма, гэты чалавек — былы начальнік з «Гродна Азота», піша Hrodna Life.

Дзяніс Грычык. Фота: сацсеткі

Судзіць мужчыну будзе Віталь Лабоцкі. Падрабязнасці справы невядомыя.

Даныя 47-гадовага Дзяніса Грычыка супадаюць са звесткамі аднаго з начальнікаў ААТ «Гродна Азот», пра затрыманне якога паведамлялася ў маі 2022 года. Дзяніс Уладзіміравіч Грычык, паводле тых паведамленняў, займаў пасаду начальніка сектара дапаможных матэрыялаў і сродкаў абароны, працаваў на прадпрыемстве з 2012 года.

Чытайце таксама:

Прарэктару адной з мінскіх ВНУ далі чатыры гады калоніі за хабар

Стала вядома, куды знік былы дырэктар ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання». Яму далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У Баранавічах пачаўся суд над былым дырэктарам птушкафабрыкі «Дружба». Працэс закрыты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031