Знайсці
16.06.2023 / 13:165РусŁacБел

Беларускі пасол у Расіі дамовіўся з кіраўніком «ДНР» аб супрацоўніцтве ў чатырох сферах. Але супрацоўніцтва ўжо ідзе поўным ходам

Беларусь і «Данецкая народная рэспубліка» будуць развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, вугальнай галіне і пастаўках харчовай прадукцыі, піша ТАСС.

Адпаведнае пагадненне ў чацвер падпісалі на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты і в. а. кіраўніка «ДНР» Дзяніс Пушылін.

Дзмітры Круты і Дзяніс Пушылін. Фота: тэлеграм-канал Дзяніса Пушыліна

«Сёння было падпісана камюніке. У нас ёсць ужо нейкая дарожная карта пасля сустрэчы з Аляксандрам Рыгоравічам [Лукашэнкам] — мы стварылі шэраг рабочых груп, зараз пасля яшчэ шэрага сустрэч кіраўнікоў рознага ўзроўню пачнецца пераход у практычную плоскасць. Ужо ёсць пэўны вынік: выбудавана лінейнае ўзаемадзеянне паміж прадпрыемствамі, прамыя сувязі. <…> Гэта тычыцца і сельскай гаспадаркі, і транспартнай забяспечанасці», — распавёў Пушылін у размове карэспандэнтам ТАСС пасля падпісання пагаднення.

Старшыня ўрада «ДНР» Яўген Сонцаў пацвердзіў, што пачынаючы з красавіка, калі адбылася сустрэча Пушыліна і Лукашэнкі ў Мінску, многія беларускія прадпрыемствы ўжо наладзілі ўзаемадзеянне з контрагентамі ў «ДНР»: у іх ліку, напрыклад, БелАЗ і беларуская кампанія, якая распачала перавалку збожжа на экспарт праз порт акупаванага Марыупаля.

Па словах Сонцава, у цяперашнім пагадненні з Беларуссю ўжо прапісаны шэраг канкрэтных праектаў, у прыватнасці, пастаўкі сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, тэхнікі і запчастак, вугалю. Цягам месяца гэтыя праекты будуць дэталізаваныя з выхадам на пашыраную версію пагаднення, якую падпішуць прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і гэтага акупаванага рэгіёна Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14
1
Ігар/адказаць/
16.06.2023
О, гэты круты прадстаўляе відаць ужо РФ, бо дзе згубіў лукашысцкі сцяг?
1
Прошка/адказаць/
16.06.2023
Гэтае фота спатрэбіцца на судзе за здраду
1
Железный Дровосек /адказаць/
16.06.2023
Гэта не беларускі амбасадар. А лукашэнкаўскі калхозны пасол.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031