Знайсці
15.06.2023 / 09:168РусŁacБел

Генерал Белаконеў расказаў пра краіну з імперскімі амбіцыямі, якая хоча захапіць Беларусь. І гэта не Расія

Былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі, а цяпер старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Белаконеў расказаў, чаго баяцца ўлады, і прапанаваў стварыць свае «сілы салідарнасці».

Алег Белаконеў. Скрыншот відэа БТ

«Яны не могуць супакоіцца»

Белаконеў пракаментаваў на тэлеканале «Беларусь 1» заяву экс-міністра нацыянальнай абароны Польшчы Скшыпчака пра тое, што Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі». Былы вайсковец выказаў меркаванне, што

«цяпер у апазіцыі застаўся адзіны спосаб — план «Перамога», які прадугледжвае ўзброены пераварот і сілавое звяржэнне ўлады. Другога варыянта ўжо няма. Яны паспрабавалі ўжо ўсё».

На думку дэпутата, «Польшча, якую скіроўваюць Злучаныя Штаты, цяпер спрабуе заняць цэнтральнае месца ў Еўропе».

«Імперскія амбіцыі іх перапаўняюць. Гэта датычыць як Украіны, так і заходніх тэрыторый Рэспублікі Беларусь. Беларусь не выстаўляе тэрытарыяльных прэтэнзіяў нікому. А яны не могуць супакоіцца. Яны хочуць толькі тэрыторыю і таго, каб беларускі народ ператварыўся ў насельніцтва гэтай тэрыторыі.

Тое, што яны спрабавалі зрабіць у 2020 годзе і ад чаго яны не адыходзяць цяпер, падтрымліваючы тэрарыстычныя арганізацыі, якія стварыла спадарыня Ціханоўская», — прыпісаў дэпутат расійскія амбіцыі Польшчы.

Былы вайсковы выказаў прапановы:

«Калі Еўропа так баіцца Расійскую Федэрацыю, то давайце створым свае еўрапейскія «сілы салідарнасці» і ўключым туды Заходнюю ваенную акругу Расійскай Федэрацыі, Беларусь і Украіну.

Тады ніхто не будзе ні з кім ваяваць. Усё будзе спакойна».

Белаконеў згадаў, што там, дзе некалі стаялі савецкія войскі ў краінах Еўропы, цяпер стаяць войскі НАТА.

«Яны могуць рабіць усё, што захочуць. Могуць павялічваць колькасць, ствараць базу за базаю, але тое, што тычыцца стасункаў Расіі і Беларусі, то гавораць аб тым, што ідзе акупацыі Беларусі», — адзначыў дэпутат.

«Гарантаваць абароненасць ад прылётаў беспілотнікаў я не магу»

Белаконеў разважае, што спосабы вядзення войнаў змяніліся. «Са зʼяўленнем беспілотнай авіяцыі іх стала складана засякаць сродкамі разведкі і станцыямі супрацьпаветранай абароны. Такія прылёты могуць быць і ў Беларусі. Бо дальнасць беспілотных лятальных апаратаў можа складаць і тысячу, і дзве тысячы кіламетраў».

На погляд дэпутата і былога вайсковага, ні адна дзяржава не можа сказаць, што яна на сёння ад гэтага абароненая.

«Ёсць сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Але сказаць, што мы гарантавана абароненыя ад такіх прылётаў, я на сябе такую адказнасць узяць не магу»,

— заявіў Белаконеў.

«Нас проста ненавідзяць толькі таму, што мы разам з Расіяй», — выказаўся ён.

Чытайце яшчэ:

Ледзь не загубіў кар'еру праз прапаршчыка, што скраў танк. Хто такі генерал Белаконеў, які прапанаваў дзейнічаць метадамі вермахта

Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

Мінабароны Беларусі выдзеліла рэкордныя 3,1 млн рублёў на закуп беспілотнікаў «Суперкам». Такія ж мадэлі Расея выкарыстоўвала ва Украіне

«Гіпербалоід інжынера Гарына». Беларусь і Расія анансавалі, што ствараюць «вельмі магутную» лазерную зброю супраць беспілотнікаў 

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
29
15.06.2023
Хорошо устроился этот русский товарищ. Приехал в Беларусь из России, ему обеспечили карьеру, а теперь он считает нашу страну своей и имеет наглость вещать от имени беларусов о поддержке России. Да он ни с одним беларусом близко не общается, в его окружении все такие же понаехавшие.
Из всех народов только русские имеют наглость считать своей любую страну, куда их волей случая занесло и где они прижились.
1
Мефодзій/адказаць/
15.06.2023
Вас ненавідзяць, бо вы злачынцы
1
Вікіпедыя/адказаць/
15.06.2023
Олег Алексеевич Белоконев (род. 15 мая 1965, с. Барабаш, Хасанский район, Приморский край, РСФСР, СССР

Родился 15 мая 1965 года в селе Барабаш Хасанского района Приморского края. В Вооружённых силах СССР с 1983 года.В 1987 году с отличием окончил Омское высшее общевойсковое командное училище имени М. В. Фрунзе 

Як і заўседы, большая частка лукашыстаў - прыехалі з ўсходу. Нічога пра нашую гісторыю не ведаюць, але лічаць што маюць права выказваць свае каштоўнае меркаванне пра тое, як нам жыць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930