Знайсці
10.06.2023 / 07:303РусŁacБел

Борыс Джонсан склаў з сябе дэпутацкія паўнамоцтвы пасля скандалу аб вечарынках на Даўнінг-стрыт

Былы прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан склаў з сябе паўнамоцтвы дэпутата Палаты грамад брытанскага парламента. Гэта адбылося пасля таго, як ён атрымаў справаздачу па справе аб вечарынках на Даўнінг-стрыт падчас лакдаўну.

Борыс Джонсан у Кіеве 23 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

У пятніцу Джонсан атрымаў копію яшчэ не апублікаванай справаздачы парламенцкага камітэта, які расследаваў абставіны арганізацыі вечарынак у рэзідэнцыі прэм'ера на Даўнінг-стрыт падчас лакдаўну, уведзенага ў сувязі пандэміяй каранавіруса, нагадвае Бі-бі-сі.

Аўтары даклада, у прыватнасці, прыйшлі да высновы, што Джонсан наўмысна ўводзіў парламент у зман. Сам экс-прэм'ер заявіў, што справаздача «мае шмат недакладнасцяў і што яна прадузятая», а членаў камітэта абвінаваціў у спробе выгнаць яго з парламента.

«Яны да гэтага часу не прывялі ніякіх доказаў таго, што я свядома ці па неасцярожнасці ўвёў Палату грамад у зман», — заявіў ён.

У паказаннях, якія Джонсан даваў камітэту ў сакавіку, ён прызнаў, што ўводзіў парламент у зман, але адмаўляў, што рабіў гэта наўмысна.

Пакінуўшы пасаду прэм'ера летам мінулага года, Джонсан заставаўся дэпутатам ад адной з лонданскіх акруг (Аксбрыдж і Саўт-Райсліп), зараз там павінны прайсці датэрміновыя выбары.

У брытанскі парламент Джонсан быў абраны ў 2001 годзе. Пасля адыходу адтуль, па яго ўласным прызнанні, ён не мае намеру пакідаць палітыку.

Борыс Джонсан узначальваў брытанскі ўрад з 2019 па 2022 год. Падчас яго знаходжання на чале кабінета Брытанія афіцыйна выйшла з ЕС.

Яго адыход з пасады прэм'ер-міністра быў па большай частцы выкліканы скандалам з вечарынкамі на Даўнінг-стрыт, які атрымаў назву «Партыгейт» (Partygate).

Чытайце таксама:

Борыс Джонсан заявіў пра жаданне ўзначаліць НАТА

«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона 

Джонсан распавёў пра пагрозы з боку Пуціна перад пачаткам вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
1
Внук антисоветского партизана/адказаць/
10.06.2023
Для меня любой европейский или британский политик лучше белорусского интеллигента. Да, даже если они проворовались.
0
Рощин/адказаць/
10.06.2023
Внук антисоветского партизана, ну ещё бы, холуйство крепко замело в мозгах.
0
Кацап/адказаць/
10.06.2023
Джонсонюк
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930