Знайсці
09.06.2023 / 22:424РусŁacБел

У Польшчы ўпершыню прызначылі душпастыра для беларускай каталіцкай супольнасці

3 чэрвеня мітрапаліт Гданьскі Тадэвуш Войда на сустрэчы з духавенствам уручыў дэкрэт ксяндзу Пятру Урубелю, паводле якога святар стаў душпастырам cупольнасці беларусаў, што жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі, піша Беларуская служба Польскага радыё.

Касцёл Святога Юзафа ў Гданьску. Фота: infogdansk.pl

Супольнасць беларусаў-католікаў у Гданьску збіраецца на Еўхарыстыю на роднай мове з 2019 года. З верасня 2021 года святая імша па-беларуску пачала адбывацца кожную нядзелю і ў вялікія ўрачыстасці.

Прызначаны душпастырам супольнасці ксёндз Пётр Урубель шмат гадоў служыў у Беларусі: у Лучаі, Дунілавічах, Глыбокім (Віцебская дыяцэзія), а таксама ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Таксама душпастырствам беларусаў-каталікоў Гданьска цяпер займаецца ксёндз Андрэй Бульчак, які шмат гадоў нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі.

Святая імша на беларускай мове ў Гданьску адбываецца кожную нядзелю ў 14:30 у касцёле Святога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.

Чытайце таксама:

У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?

У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА

У Магілёве прыбралі помнік Папу Яну Паўлу II. Але часова — толькі для рэстаўрацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Павел/адказаць/
10.06.2023
Mikałaj, да каго пытанне?
0
Mikałaj /адказаць/
10.06.2023
Razumnik Павел, padobna, što vam budzie lepš ličyć jaho rytaryčnym, da Losu...
1
Рощин/адказаць/
10.06.2023
Человек 10-20 будут ходить. Остальным мимо, или по очень большим праздникам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера