Знайсці
09.06.2023 / 22:194РусŁacБел

У Вялікабрытаніі адкрылі самы глыбокі гатэль у свеце

Брытанскі гатэль пад назвай Deep Sleep («Глыбокі сон») афіцыйна прызналі самым глыбокім у свеце. Турыстам прапануюць пераначаваць на глыбіні больш за 400 метраў пад зямлёй, піша выданне Daily Mail.

Гатэль адкрылі ў закінутай шахце віктарыянскай эпохі ў горным масіве Снаўдонія на глыбіні 1375 футаў, ці 419 метраў.

Месцаў у гатэлі няшмат. Забраніраваць можна ўсяго чатыры двухмесныя домікі і адзін каменны грот з двухспальным ложкам. Адпаведна начлег і нятанны: 350 фунтаў стэрлінгаў (440 даляраў) за домік або 550 фунтаў (691 даляр) за рамантычны грот. Прычым забраніраваць месцы можна толькі на адну ноч з суботы на нядзелю.

Яшчэ адзін нюанс — дарога ў незвычайны гатэль. Турыстам прапануюць спачатку здзейсніць 45-хвіліннае ўзыходжанне ў горы, а затым яшчэ гадзіну патраціць на падземны спуск па старадаўніх шахцёрскіх штрэках.

Алкаголь у гатэлі забаронены, а вось за сняданак і вячэру ўжо даплачваць не давядзецца — яны ўключаныя ў кошт.

Яшчэ адна асаблівасць падземнага гатэля ў тым, што ў ім халаднавата — усяго каля 10 градусаў па Цэльсію. Нумары, аднак, ацепленыя, да таго ж абсталяваныя туалетам, ёсць вада і электрычнасць, працуе Wi-Fi.

Чытайце таксама:

Нарэшце з’явілася тое, што ўсе чакалі, — ровар з трохкутнымі коламі

У абломках «Тытаніка» знайшлі каралі з зубам мегаладона — гіганцкай старажытнай акулы

Аловак Гітлера збіраюцца прадаць амаль за 100 тысяч еўра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
1
10.06.2023
даўно ёсць - https://speleo.by/ і там прыгожа. у сэнсе - самі шахты. але маўклівая мэбля - гэта жах
0
Слава Літве/адказаць/
10.06.2023
пераймайма досвед, Ага, туды можна перасяліць усіх, хто не мае жыльля і стаіць гадамі у чарзе.
1
̶у̶б̶и̶т̶ь̶у̶б̶и̶т̶ь̶у̶б̶и̶т̶ь̶ Т9/адказаць/
10.06.2023
саўковая то бок
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930