Патрыярху Кірылу закрылі дарогу ў Эстонію
Эстонія ўнесла кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў «спіс Магніцкага», паведаміў у твітары кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна.
Акрамя патрыярха, у гэты спіс трапіла яшчэ 57 грамадзян, у тым ліку дзевяць чалавек, што маюць дачыненне да крымінальнай справы супраць расійскага апазіцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзы.
«Прыхільнікі агідных учынкаў Расіі ва Украіне, а таксама супраць уласнага народа не вітаюцца ў Эстоніі», — напісаў Цахкна.
Дагэтуль патрыярх Кірыл, які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне, ужо трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, Літвы, Канады, Украіны, Аўстраліі, Новай Зеландыі.
Чытайце таксама:
Патрыярх Кірыл забараніў служыць святару, які замест перамогі маліўся за мір






Каментары
40
Biełarus /адказаць09.06.2023
Što «geta»? Pa-biełarusku «heta,» nie «geta.»
20
Адвентист /адказаць09.06.2023
⤷ mikola, правильно: хватит уже хапать на сигаретах и алкоголе - пора и честь знать.
00
Dendraryj/адказаць10.06.2023
⤷ mikola, І нашым, і вашым? Вызначцеся: або вы гэбісцкі троль, або правакатар. Ва ўсялякім выпадку тапорна атрымліваецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты
 5
Затрымалі намесніцу дырэктара кампаніі «ЮрСпектр»
 4
Апраўдальны прысуд Гараўскаму: «У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды»
 4
Мікалаю Карпянкову памянялі першага намесніка
 4
«Баяцца білінгвізму не варта». Лагапед расказала, у чым спецыфіка працы з беларускамоўнымі дзецьмі і ці робіцца іх больш
 1
Прадстаўнік Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай мае намер абскардзіць апраўдальны прысуд Юрыю Гараўскаму
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера