Для актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза абвінавачанне запрасіла чатыры з паловай гады калоніі
У Гродзенскім абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот» Максіма Сеніка пазбаўленне волі.
Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 1 арт. 361-2).
Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны ў пачатку наступнага тыдня, паведамляе «Вясна».






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку
 
«Дай Дарогу!» выпусціў кліп «Я вярнуся дадому»
 7
Холад, голад і зараза: захапляльнае падарожжа ў свет беларуса сярэдзіны ХІХ стагоддзя
 5
У Славакіі аштрафавалі ўладальніка машыны, які пасадзіў у крэсла кіроўцы свайго сабаку
 2
У Брэсце прапала 26-гадовая грамадзянка Польшчы
 3
У Слоніме сталі выпускаць каўбасу з ягадамі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера