Знайсці
09.06.2023 / 16:275РусŁacБел

Беларуская рада культуры запускае новы магістрат

Беларуская рада культуры запускае магістрат аўтарскіх аўдыяэкскурсій. Пасля паспяховага гуртавання больш як 300 чалавек вакол аднаўлення выдавецтва Андрэя Янушкевіча «Кнігаўка» і праекта «Спадчына» БРК прапануе беларусам аб’яднацца ў новую супольнасць.

«Запускаем чарговы магістрат — гістарычны. Гэтым разам заклікаем вас падтрымаць платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсій па Беларусі, Літве і Польшчы — ULegend @ulegendapp.

Ужо прапаноўваецца пяць экскурсій па Мінску і Вільні. Пагуляць па цікавых марштутах можна з дапамогаю тэлеграм-бота ULegendAppBot.

У планах:

  • запуск мабільнага дадатку для падарожжаў;
  • +10 маршрутаў да канца года;
  • распрацоўка гульнявых квэстаў па маршрутах.

Давайце дапаможам ULegend рэалізаць гэтыя планы як мага хутчэй!»

Што пра праект кажуць прадстаўніца ULegend Валерыя Чарнаморцава і кіраўнік @bielmahistrat Цімафей Акудовіч, чытайце ў картках, а падтрымаць магістрат можна па спасылцы ў сторыз», — кажуць аўтары праекта.

Чытайце таксама:

Магістрат «Кнігаўка»: Рада культуры запускае першы праект «беларускага Патрэона»

У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца

Беларуская рада культуры запускае чарговы магістрат — «Spadčyna-Уроцлаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Віленская айцішка/адказаць/
10.06.2023
Лепей экскурсіі па Вільні, чым бясконцыя мазгабойні праз дзень, на якіх гуртуюцца хатаскрайнія беларускія рэлаканты.
0
Вось як/адказаць/
10.06.2023
Я там спыняўся ў гатэлі, што бачны на здымку зьлева, з чырвонай дахоўкай, былы манастыр. Сустракаўся з сваякамі, якія прыязджалі з Менску... А потым быў кавід... Але ў той час усё было так хораша, нічога не прадвяшчала бяды, нішто не падказвала, што гэта апошняя сустрэча, апошняе разьвітаньне й апошні поціск рукі.
0
Фрося Бурлакова/адказаць/
10.06.2023
Брама, якая вядзе ў двор былой віленскай беларускай гімназіі, дзе на вербную нядзелю ў гэтым годзе цвілі сінія пралескі…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930