Знайсці
09.06.2023 / 16:2016РусŁacБел

МЗС Ізраіля асудзіў прызначэнне Гігіна ў Нацыянальную бібліятэку

МЗС Ізраіля асудзіў прызначэнне Вадзіма Гігіна дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, як вынікае з паведамлення прэс-сакратара МЗС Ліёра Хаята. Прычына — антысеміцкія выказванні Гігіна.

«У святле яго антысеміцкіх заяў і адмаўлення Халакосту з розных нагод у мінулым у справаздачы аб ацэнцы антысемітызму міністэрства ў справах дыяспары за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выключэнню яўрэйскай памяці, якая ёсць неад'емнай часткай памяці пра Халакост», — гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве падкрэслілі, што «падстаў для прызначэння такой асобы на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі няма».

Вядучыя ізраільскія СМІ факт прызначэння «антысеміта і адмаўляльніка Халакосту» Гігіна назвалі «вельмі дзіўным і незразумелым».

Чытайце таксама:

Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда

«Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі». Ідэолаг Лукашэнкі раскрыў яго сапраўдныя планы па Украіне

Расійскі палітык: «Лукашэнка першым пабяжыць з ядзернай зброяй здавацца на Захад». Гігін кінуўся на абарону

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янка/адказаць/
09.06.2023
Нешта дзіўнае. Лукашэначку пасля 2020 прызналі, а ягонага мегаадданага прызначэнца чамусці асудзілі. Нібыта ня ведалі, што антысемітызм і "рускі свет" - браты-блізняты. Сферычны realpolitic ў вакууме, за што Ізраіль ў свеце ня вельмі любяць.
0
бабруйчанін/адказаць/
09.06.2023
смякота, Пасля абраня нетаньяху і прызначення міністрам персанажа якога Штаты вызнавалі " тєрарыстам" і арганізацыю у якую ен ваходзіл мід Ізраіля застаеца толькі звяртаць увагу на гініна. Каб Штаты ізраільцяніна - сіаніста прызналі тєрарыстам?))) За болей 6 месяцеу ніякіх кантактау з нітаньяху Штаты н і мелі))
0
Мікола)))/адказаць/
09.06.2023
Цікава, а чаму не было ў свой час асуджана выказванне Лукашэнкі пра брудны Бабруйск, засмечаны габрэямі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера