Знайсці
09.06.2023 / 15:11РусŁacБел

На бахмуцкім напрамку ўкраінскія сілы прасунуліся сёння на 1200 метраў

Сілы абароны Украіны спрабуюць максімальна выбіць баявы патэнцыял ворага: раней рабілі гэта з групай «Вагнер», а цяпер — з мотастралковымі і паветрана-дэсантнымі падраздзяленнямі Расіі.

«Скарыстаўшыся тым, што вораг праводзіць ратацыйныя мерапрыемствы і што тыя падраздзяленні, якія заходзяць, яшчэ не да канца ведаюць мясцовасць, не правялі адпаведнай рэкагнасцыроўкі і зладжвання, мы нанеслі ўдары і ўжо некалькі дзён праводзім штурмавыя дзеянні. За папярэднія суткі нашы падраздзяленні на некаторых участках прасунуліся агулам да 1 200 метраў. Гэта ўсё мы праводзім у рамках абарончай аперацыі, якая ўжо шмат месяцаў працягваецца», — заявіў прэс-сакратар Усходняй групоўкі войскаў Сяргей Чараваты.

Ён сказаў, што сілы абароны Украіны спрабуюць максімальна выбіць баявы патэнцыял ворага: раней рабілі гэта з групай «Вагнер», а цяпер — з мотастралковымі і паветрана-дэсантнымі падраздзяленнямі Расіі.

Расіяне супраціўляюцца, спрабуюць накрыць артылерыйскім агнём украінскія падраздзяленні: за гэтыя суткі на бахмуцкім напрамку 368 разоў нанеслі ўдары ствольнай і рэактыўнай артылерыяй па пазіцыях УСУ, было 15 боесутыкненняў і 5 авіяналётаў. У той жа час там было забіта 120 акупантаў, 163 параненыя, 11 трапілі ў палон, дадаў Чараваты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930